Get Mystery Box with random crypto!

Паэтка ад бога з голасам, ні да каго не падобным 26 жніўня | Супер Мова

Паэтка ад бога з голасам, ні да каго не падобным

26 жніўня 1962 году нарадзілася Тацяна Сапач (Дубавец), беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца, аўтарка двух паэтычных зборнікаў.

Тацяна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом стварыла маладзёвую грамадзка-палітычную краязнаўчую суполку “Талака” у Гомлі. У 1987 годзе Тацяна заснавала культуралягічную праграму “Альбаросіка” на “Беларускім радыё”.

Разам з мужам яна пераехала ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак, стала адной з аўтарак “Нашай Нівы” пачатку 90-х. Разам з Сяржуком Вітушкам Тацяна Сапач арганізавала беларускамоўныя набажэнствы ў царкве Сьвятога Мікалая на вуліцы Вялікай.

Уначы 28 сьнежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу ў 100 км ад Вільні. Тацяна загінула.

Мовазнавец і паэт Юрась Пацюпа сказаў пра Тацяну Сапач:

“Яна была з тых, каго называюць паэтам ад Бога. Пасьля яе першай публікацыі я зразумеў, што зьявіўся голас ні да каго не падобны. Можна ганарыцца, што ў нашым пакаленьні была такая паэтка. Яна ашчадна ставілася да слова. Лепш пісаць мала, чым пісаць слаба”.

Вершы Тацяны Сапач можна пачытаць тут.

#мова #supermova #літаратура #паэзія #сапач