Get Mystery Box with random crypto!

​​220 год са дня народзінаў Ігната Дамейкі 31 ліпеня 1802 — | Супер Мова

​​220 год са дня народзінаў Ігната Дамейкі

31 ліпеня 1802 — нарадзіўся Ігнат Дамейка (в. Вялікая Мядзьвядка, Карэліцкі раён) — філямат, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг, рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі.

"Вядома ж, перарадзіцца я ніколі ня здолею і спадзяюся на Бога, штo я — цi ў Kapдыльepax, цi ў Пaнapax усё роўна памру ліцьвінам." — так Адаму Міцкевічу пісаў Ігнат Дамейка. Выгнаньнік і інсургент тут, нацыянальны герой там, у далёкім Чылі.

Ігнат Дамейка без іспытаў быў залічаны ў Віленскі ўнівэрсытэт і стаў самым маладым яго студэнтам. Абраў фізыка-матэматычны факультэт, паралельна вывучаў процьму іншых дысцыплінаў. Далучаецца да філаматаў, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Сярод філаматаў Ігнат Дамейка меў мянушку Жагота і пад гэтым жа імем фігуруе ў паэме Міцкевіча "Дзяды". Як пры Дамейцы лепей зажылі чылійскія шахцёры і чаму наш зямляк з'яўляецца самай паважанай асобай у Чылі глядзіце у відыё "Ігнат Дамейка".

Беларускі нацыянальны шлях вызначаецца многімі асаблівасьцямі, сярод якіх ня апошняя — дзівосная здольнасьць аддаваць сьвету і свае ідэі, і свае лепшыя таленты. Ігнат Дамейка — ня выключэньне. І сёньня беларусы дзеляцца са сьветам сваім духоўным,інтэлектуальным, творчым патэнцыялам. Хіба што ўсё цяжэй ігнараваць, абыходзіць, замоўчваць Беларусь як Радзіму выдатных мастакоў, пісьменьнікаў, навукоўцаў. — Любоў Уладыкоўская-Канаплянік (прадмова да Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі).

#мова #supermova #дамейка #навуковец #філамат