Get Mystery Box with random crypto!

​​Гатуем любімы дэсерт вялікага княза Літоўскага Яна III Сабес | Супер Мова

​​Гатуем любімы дэсерт вялікага княза Літоўскага Яна III Сабескага

Большасьць традыцыйных беларускіх страваў, якія дайшлі да нашых дзён, датычацца простай сялянскай кухні. На шчасьце, мы ведаем рэцэпты шляхецкіх ласункаў, якімі частавалі ня кожны дзень . Адзін зь іх – архас – быў любімай стравай вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Яна ІІІ Сабескага і ягонай жонкі. Прыгатуем?

Вазьміце:

малако – 1 л
сыракваша – 1 шклянка
сьмятана – 2/3 шклянкі
яйкі – 4 шт.
цукар – 100 г
цынамон і узьбітыя вяршкі на смак

Адзьдзяліце бялкі ад жаўткоў і пастаўце ў лядоўню. Узьбіце бялкі асобна, а жаўткі – з цукрам. У рондалі зьмяшайце малако, сыраквашу і сьмятану, дадайце бялкі і жаўткі, пастаўце на пліту і, не спыняючыся, перамешвайце. Сумесь трэба давесьці да кіпеньня, каб малако адтапілася.

Далей трэба выкласьці сумесь у палатняную сурвэтку і падвесіць ў халаднаватым месцы, каб вадкасьць пасьцякала, а густая частка астыла. Гатовы архас раскладзіце па келішкам, пасыпце цынамонам і ўпрыгожце узьбітымі вяршкамі.

Смачна есьці!

#мова #supermova #беларускія_дэсерты