Get Mystery Box with random crypto!

​​Мая дарога — дарога незалежнасьці, свабоды. 30 ліпеня 194 | Супер Мова

​​Мая дарога — дарога незалежнасьці, свабоды.

30 ліпеня 1948 - нарадзіўся Захар Шыбека (в. Асінаўка), беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар (2003).

Людзі інтэлектуальнай працы, прадпрымальнікі бачаць свае каштоўнасьці якраз на Захадзе, а на Ўсход глядзяць людзі звыклыя да дысцыпліны, традыцыйныя «салдаты», якія хочуць быць падобныя адзін да аднаго. Такую стыхію фармуе эўразійская культура і традыцыя. А калі ты хочаш захаваць індывідуальнасьць — твае каштоўнасьці на Захадзе.

Мая дарога — дарога незалежнасьці, свабоды. Я — чалавек свабоднай творчасьці, для мяне гэта самая вялікая каштоўнасьць. Каб я мог пісаць тое, што думаю, што лічу важным.

Магчымыя, вядома, нейкія кампрамісы, але самае галоўнае для мяне — гэта аб’ектыўная навука, магчымасьць пісаць пра гісторыю Беларусі так, як я яе бачу, як я ўяўляю сабе інтарэсы свайго народу. Я не магу здрадзіць сваім прынцыпам і пісаць так, як камусьці падабаецца — у Ізраілі, Польшчы, Расеі або Беларусі.

Але найбольш шанцуе тым, хто марыць, хто ня мірыцца з штодзённасьцю, хто ставіць сябе над агульнай шэрай масай — не таму, што грэбуе ёй, а таму, што хоча быць лепшым, хоча захаваць сваю індывідуальнасьць, хоча нешта зрабіць для сваёй радзімы, сваіх суайчыньнікаў.

А калі жыць проста для сябе, для таго, каб мець кватэру, машыну — гэта не па мне. Маё незабясьпечанае жыцьцё не дазваляе мне старэць, я заўсёды мушу быць у форме, каб нешта зрабіць.

Чытайце шчырае інтэрв'ю Захара Шыбекі і пра яго варты экранізацыі лёс у артыкуле - Ад сваіх 30 гадоў я кожны дзень стаю на галаве

#мова #supermova #гонар #годна #шыбека #асінаўка