Get Mystery Box with random crypto!

​​Бяз казак нават самыя добрыя дзеці робяцца няздарнымі і тупы | Супер Мова

​​Бяз казак нават самыя добрыя дзеці
робяцца няздарнымі і тупымі дарослымі.

28 жніўня 1963 М.Л. Кінг кажа: «Я маю мару».

Гэта была мара пра рай на зямлі. Прыгожая мара. Марыць трэба толькі пра недасяжнае. Толькі так можна пазбыцца пекла ў рэальнасьці.

Калі падставіць, дзе трэба, словы «беларусы» і «беларускі» — выйдзе неблагое казаньне. Або казка нанач. Безь якой таксама немагчыма рухацца наперад:

«Сто гадоў мінула, і мы вымушаныя прызнаць, што беларус усё яшчэ не свабодны».

«Давайце ня будзем імкнуцца наталіць нашую прагу свабоды з чашы горычы і нянавісьці. Мы, беларусы, ня мусім дазволіць, каб наш стваральны пратэст вырадзіўся ў фізычны гвалт. Мы мусім імкнуцца дасягнуць велічных вышыняў, адказваючы на фізычную сілу сілаю духу».

«Пачаўшы рух, мы мусім паклясьціся, што будзем ісьці наперад. Мы ня можам павярнуць назад. Ёсьць такія, хто пытаецца: „Калі вы супакоіцеся?“ Мы ніколі не супакоімся... Пакуль справядлівасьць на Беларусі не пачне струменіць, як вада, а праведнасьць ня зробіцца моцным патокам».

«...І калі Беларусі наканавана зрабіцца вялікай краінай, гэта мусіць адбыцца.

Хай свабода зьвініць з палеткаў Меншчыны!

Хай свабода зьвініць з палескіх лясоў!

Хай свабода зьвініць з азёраў Віцебшчыны!

Хай свабода зьвініць на Гарадзеншчыне!

Хай свабода зьвініць зь Берасьцейшчыны!

Хай свабода зьвініць з Магілёўшчыны і Гомельшчыны!

Хай свабода зьвініць з кожнага ўзгорка і з кожнай нёманскай хвалі!

З кожнага ўзьлеску хай зьвініць свабода!

Калі мы дазволім свабодзе зьвінець, калі мы дазволім ёй зьвінець з кожнага сяла і кожнай вёскі, з кожнага раёну і кожнага гораду, мы зможам наблізіць надыход таго дня, калі ўсе беларусы, чорныя і белыя, яўрэі і паганцы, каталікі, уніяты і праваслаўныя, правыя і левыя, нацыкі і нацыяналісты, мадзярністы і традыцыяналісты, змогуць узяцца за рукі і прасьпяваць словы старога афрабеларускага гімну: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...»

З артыкула А.Бахарэвіча - Мара змораных

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч