Get Mystery Box with random crypto!

​​Генадзь Бураўкін 28 жніўня 1936 — нарадзіўся Генадзь Бура | Супер Мова

​​Генадзь Бураўкін

28 жніўня 1936 — нарадзіўся Генадзь Бураўкін (в. Шуляціна Расонскага раёну) — беларускі паэт, журналіст і дыплямат.

Аўтар кніг паэзіі «Дыханьне», «Выток», «Варта вернасьці», «Гняздо для птушкі радасьці», «Узмах крыла», «Паміж зоркай і сьвечкай», «Чытаю тайнапіс вачэй» і іншых. Аўтар вершаў для многіх папулярных песень, у тым ліку і «Калыханкі», якая амаль два дзесяцігодзьдзі штодня гучыць па беларускім тэлебачаньні.

Генадзь Бураўкін зьяўляўся старшынём Дзяржтэлерадыё БССР (1978–1990), пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990–1994), у 1994 годзе — намесьнікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Малітва

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут...
Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасьці,
Няпраўды
I пакут.
У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа,
Адвядзі ад Беларусі
Здраду,
Вераломства
I вайну.
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасьцю,
Спакоем,
I цяплом.


Генадзь Бураўкін

#мова #supermova #паэт #бураўкін