Get Mystery Box with random crypto!

​​Апошнія летнія выходныя – трэба ўзяць ад іх усё! Раім пры | Супер Мова

​​Апошнія летнія выходныя – трэба ўзяць ад іх усё!

Раім прыгатаваць смачны імбірна-цытрусавы эль са сьветлага піва, які добра спатоліць смагу ў сьпякоту.

Вазьміце:

імбір – 100 г
апельсін – 1 шт.
цукравы сіроп – 100 мл
сьветлае піва – 400 мл

Прыгатуйце імбірны сіроп: пачысьціце імбір, пакладзіце ў цукравы сіроп і ўзьбіце ў блендары. Гэтую сумесь трэба адціснуць праз марлю.

У вялікую шклянку пакладзіце 4-5 кубікаў льда, дадайце сіроп, апельсінавы сок, добра зьмяшайце і заліце півам. Дадайце некалькі кавалкаў апельсіна.

Прыемнага вечара!

#мова #supermova #беларускія_напоі