Get Mystery Box with random crypto!

​​Перажыў турмы трох уладаў 27 жніўня 1906 — нарадзіўся Сяр | Супер Мова

​​Перажыў турмы трох уладаў

27 жніўня 1906 — нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн ( в. Лявонавічы, Нясьвіскі раён) — беларускі пісьменьнік.

Бог дараваў яму шмат талентаў. Ён быў паэтам, мастаком, кампазытарам, грамадскім дзеячам і выдаўцам. Але лёс гэтага чалавека выдаўся складаным і выпрабавальным. Сяргея Новіка-Пяюна перасьледавалі і польскія, і нямецкія, і савецкія ўлады.

Яшчэ ў 1930-я гады за актыўную беларускую дзейнасьць польскія ўлады «ўпяклі» маладога энтузіяста ў пяцігадовую ссылку на Памор’е (1926–1931), а ў 1931 годзе — пад паліцэйскі нагляд у Слонім. Але ж у асяроддзі сьвядомых беларусаў у Заходняй Беларусі добра ведалі пра Сяргея Новіка-Пеюна. Яшчэ ў 1926 годзе ён надрукаваў свой першы верш «Туга па Бацькаўшчыне» ў «Сялянскай ніве» пад псеўданімам Пяюн. Пазьней у часопісе «Заранка» з’яўляюцца вершы для дзетак, падпісаныя псеўданімам Малады Дзядок. Па парадзе Янкі Купалы ў 1939 годзе паэт стаў падпісваць свае творы Сяргей Новік-Пяюн.

У 1943 годзе за антыфашысцкую дзейнасьць быў асуджаны да пакараньня сьмерцю, трапіў у Калдычаўскі лагер, дзе цудам выратаваўся з-пад расстрэлу.

Пасля вызваленьня партызанамі з лагера працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). Здавалася, што нарэшце ўсё дрэннае мінула. Але неўзабаве яго зноў арыштоўваюць. 20 мая 1945 года, калі ўся краіна сьвяткавала перамогу над фашысцкай Германіяй, Сяргея Новіка-Пеюна разам з іншымі «ворагамі народа» пагрузілі ў поезд і адправілі на 15 гадоў у запалярную Якуцію. Чытаць поўнасьцю.

Слонімскі вальс

Вечар... Над Шчарай лягла
Белым прывідам імгла.
Вецер заціх, не шуміць,
Сном веснавым Слонім сьпіць...


Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна

#мова #supermova #пісьменьнік #пяюн