Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 83

2021-10-13 15:00:37Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэты

13 кастрычніка 1888 году нарадзіўся Язэп Драздовіч, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археолаг, скульптар, педагог, пісьменьнік.

Кола інтарэсаў Драздовіча ўражвае: ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексыку Дзісеншчыны й Піншчыны, склаў зборнік «Песьні Дзісеншчыны».

Непрыкаянасьць і вечныя бадзяньні Драздовіча, адсутнасьць уласнага жыльля прыносіла яму пакуту, але разам з тым ратавала й ад рэпрэсый, бо часта мастака ні фашыстоўскія, ні бальшавіцкія ўлады не маглі знайсьці. Зь ягоных фантастычных твораў многія (нават самыя блізкія сябры) сьмяяліся, лічылі яго вар’ятам.

Што маляваў Драздовіч?

Першыя карціны ён напісаў у 1907 годзе – кожная зь іх («Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні») мела глыбокі сымбальічны сэнс. Пазьней Драздовіч намаляваў у рэалістычным характары сэрыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» зь сялянскімі сядзібамі й палеткамі, у карцінах гэтай сэрыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю.

Адны з найцікавейшых прац - насьценныя дываны с сюжэтнымі малюнкамі у цэнтры з расьліннай абмалёўкай. Руцэ Драздовіча належаць бюст Францішка Скарыны й выява полацкай княжны Рагнеды.

Самая вядомая карціна Язэпа Драздовіча “Пагоня” – найважнейшая ў творчасьці мастака. Яна не ўвайшла ў альбом, выдадзены ў 2012 годзе Нацыянальным мастацкім музэем Беларусі.

Выбітны пісьменьнік, ён апісаў падзеі якія адбываліся на нашых землях ад VІ да XX ст. у паэме «Трызна мінуўшчыны». Тут Драздовіч выступае ў якасьці Бая-песьняра. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалягічных помнікаў, якія вынайшаў падчас археалягічных дасьледваньняў у Сьвіры. Там ён адкрыў некалькі стаянак каменнага й бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер.

***
Каб ушанаваць памяць геніяльнага земляка, прагуляйцеся па вуліцы ў менскім мікрараёне Лошыца, якая носіць яго імя. А таксама зазірніце ў Траецкае прадмесьце – там усталяваны помнік Язэпу Драздовічу.

Зараз ягоныя працы захоўваюцца ў Нацыянальным музэі Літвы, Нацыянальным музэі гісторыі й культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музэі, Музеі старажытнабеларускай культуры, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Музеі Якуба Коласа, у некаторых рэгіянальных музэях Беларусі й у прыватных калекцыях.

***

Больш пра творчасьць і незвычайную асобу Драздовіча чытайце тут. Раім таксама цікавы артыкул і відэа.

Якая з карцін вас уразіла больш за ўсё?

#мова #супермова #героі #годна #мастацтва
464 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 20:44:40 12 кастрычніка 21:00 па Менску запрашаем на клабхаус гутарку. Тэма размовы - Лепшая вандроўка .

https://www.clubhouse.com/event/PA64YQr7

#супермова #мова #siabry #clubhouse
218 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 18:59:40
Шумахер
Глядзець: https://kykymba.com/111-shumaher.html
Далучыцца да каманды: https://bit.ly/2Zoa37z

Субцітры
Пераклад: Beran
Рэдактура: hanabihi

Падтрымаць Кукумбу: https://bit.ly/2QwK2kX
Падтрымаць на Patreon: https://www.patreon.com/kykymba
@kykymba_by
270 views15:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 16:00:53 Сумавалі па правілах клясычнага правапісу? Працягваем зь імі знаёміцца! Сёньня будзем разьбірацца са спалучэньнямі зд, ст, зг, ск.

Занатуйце!

Спалучэньні зд, ст, зг, ск на канцы кораня чаргуюцца зь мяккімі сьвісьцячымі альбо з шыпячымі:

[зд || з’дз’ || ждж]: борзды – барзьдзіць – баржджэй; язда, зьезд, поезд (вясельны) – езьдзіць – ежджу, паяжджанін (удзельнік поезду);

[ст || с’ц’ || шч]: бэстыя – бэсьціць – разбэшчаны; вестка – вясьціць – вяшчун; густы – гусьцець – гушчар;

[зґ || ждж]: мязга – мяжджыць; бразґат – бражджэць;

[ск || с’ц’ || шч]: бліск – блішчэць і блішчаць; віск – вішчэць і вішчаць; воск – вашчына; выпуск – выпусьціць – выпушчаць (побач з выпускаць).

Малюнак - @bukashka_art

#супермова #мова #тарашкевіца
397 viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 13:00:05 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 11-17 кастрычніка! Фэсты 16.10 - Літаратурна-музычны фестываль "ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ" Экскурсіі і Вандроўкі: 14.10 - Прэм‘ера экскурсіі "Мінскія банкіры і мецэнаты" ад Таццяны Даўгач 16.10 - аўтобуснае падарожжа "ВІЗІТ ДА ПАНОЎ ГОРВАТАЎ,…»
10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 19:14:40
Вітанкі, шаноўнае спадарства.
Спадзяемся, што яшчэ трывае салодкі посмак пасля нашай сустрэчы! А між іншым, мы ўжо рыхтуемся да наступных заняткаў!
Леташні год прынёс нам новых герояў і новыя жаночыя імёны , але хто быў дагэтуль ? Менавіта 11 кастрычніка а 18-30 у Цэнтры Беларускай Салідарнасці пагаворым пра "Жанчын у гісторыі Беларусі"

Госць: спявачка і музыка Таццяна Грыневіч-Матафонава. Таму рыхтуемся да спеваў і танцаў!

Як заўсёды вас чакае шмат цікавага гульні, інтарактывы, падарункі і кава/гарбата (па жаданню можаце прыносіць з сабой пячэнькі ).
Для дзетак арганізуем арт-зону
Памятайма пра бяспеку

Для тых, хто не зможа прыехаць, прапануем далучыцца анлайн Рэгіструйцеся па гэтай спасылцы. Інструкцыя па анлайн-трансляцыі з'явіцца на нашым канале ўжо хутка.

Будзьма разам, і ўсё будзе файна
374 views16:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 18:08:38 Моўная Афіша 11-17 кастрычніка!

Фэсты
16.10 - Літаратурна-музычны фестываль "ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ"

Экскурсіі і Вандроўкі:
14.10
- Прэм‘ера экскурсіі "Мінскія банкіры і мецэнаты" ад Таццяны Даўгач
16.10 - аўтобуснае падарожжа "ВІЗІТ ДА ПАНОЎ ГОРВАТАЎ, ЯСТРЖЭМБСКІХ І ВАНЬКОВІЧАЎ"
17.10 - пешыя экскурсіі АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК і МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ

Анлайн-мерапрыемствы:
11.10 -
анлайн трансляцыя МоваНанова з Варшавы пра "Жанчын у гісторыі Беларусі"
12.10 - Марафон ідэй
12.10 - анлайн-прэзентацыя кнігі “Над попелам паразы – перамога!..”
14.10 - зум “Спрэчкі аб літаратуры”: Ганна Севярынец – Наста Грышчук.
спектаклі Свабодных Купалаўцаў
12-17.10 - гутаркі на плятформе "Вольная мова"

Гутаркі ў клабхаусе
12.10
- Лепшая вандроўка
13.10 - інстаграм мэтады прасоўвання
15.10 - Каталіцтва як частка беларускай ідэнтычнасьці” з Вячаславам Барком
17.10 - Побыт феадалаў у ВКЛ.

Жывыя Імпрэзы:
12.10
- экскурсія “Багдановічава Мадонна”
13.10 - адкрыццё выставы выдатнага графіка, ілюстратара, педагога Канстанціна Шаранговіча “Наўспамін”
14.10 - сустрэча з рэстаўратарамі па жывапісе выставы “Ёсць дзівосны край...”
14.10 - адкрыццё цудоўнай выставы "Баба Зіна", г. Маладзечна

Спектаклі:
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Заняткі і курсы
бясплатнае навучанне ў Беларускім калегіюме. Дэдлайн для аплікацый – 25 кастрычніка
50% на курс робататэхнікі для дзяцей, магчымасць спазнаваць свет па-беларуску.
каратэ для дзетак 6-8 год на беларускай мове.
Заняткі па беларускай мове! для дзетак 4-6 гадоў, дашкольнікаў і вучняў 1, 2 класаў, вучняў старэйшых класаў на падрыхтоўку да экзаменаў і ЦТ.
Курс беларускага танца ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА (для дарослых і дзяцей)
Шахматная школа, групы на беларускай мове афлайн і анлайн!
творчыя групы па маляванні ў дзіцячай мастацкай майстэрні "Шпаркі кот". Узрост 4-13 год.
заняткі па беларускай народнай вышыўцы пры Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасцi.
Гурткі для дзяцей і дарослых на роднай мове! у Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі

Выставы:
16.10-16.11
- фотавыстава "Дзе пахне чабор"
з 01.10 - мастацка-дакументальная выстава “Пад знакам Страціма”
па 30.11 - Выстава "Ноч кажаноў" у Музей прыроды і экалогіі. Уваход вольны

Дабрачыннасць:
Сябры, ініцыятыва "Годна" падрыхтавала да друку дзіцячую кнігу «Неверагодны свет», якая складаецца з 200 загадак-рыфмаванак на беларускай мове аўтарства Юрыя Несцярэнкі. Калі вы хочаце зарэзерваваць сабе пару асобнікаў кнігі ці фінансава падтрымаць праект, праходзьце па спасылцы

Калі нешта прапусцілі, пішыце @supermova_bot. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
168 viewsedited  15:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 13:00:30
«Усё трымаецца на жаданьні людзей рабіць сваё жыцьцё лепшымі». Як беларусы ў Канадзе дапамагаюць радзіме

Старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады Алена Лявончанка распавяла пра тое, чым займаецца цяпер дыяспара, якія сацыяльныя і культурныя праекты ладзяць і як сябры арганізацыі прасоўваюць беларускія пытаньні ў канадзкім парлямэнце.

https://budzma.by/news/pra-belarusau-kanady.html
170 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 19:00:02 Нацыянальная ідэя – “Ніхто акрамя мяне”!

У нядзельнай рубрыцы #героі – Аляксей Палуян, рэжысэр фільмаў «Кураж», лаўрэат 32-й Гесэнскай прэміі ў галіне кіно за яго стужку «Сьмеласць».

Яшчэ са студэнцкіх часоў я абсалютна перайшоў на белаускую мову. Таму што ў мяне была такая вялікая прага размаўляць на Сваёй Мове, хацелася неяк будаваць сваё грамадзтва і рэальнасьць.

- Глабалізацыя, ну што тут чапляцца ўжо за гэтую мову?

Для мяне гэта пытаньне не ўзьнікае, канэшне трэба пераходзіць. Нацыю аб'ядноўвае штосьці большае, чым магчымасьць выбіраць, едзіць вандраваць, атрымоўваць добрую зарплату, эканамічныя цудоўныя ўмовы, але без нацыянальнага падмурку.

Для мяне прыклад - Галяндыя, краіна з абсалютнымі гістарычнымі традыцыямі, якая дбае пра сваю мову і вельмі добра ўсталявалася ў сучасным сьвеце. Яны ведаюць свой кошт і вельмі высокія прафэсыяналы.

Глядзіце інтэрв’ю з Аляксеем Палуянам у “Ідэі Х” па спасылцы

#мова #супермова #героі #годна #палуян
200 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 11:00:01 ​​Памяць пра легенды і Новы час

10 кастрычніка 1940 - нарадзіўся Кастусь Тарасаў (Менск), беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

Напісаў зборнік гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды», які ўпершыню быў надрукаваны ў 1984 годзе і зрабіўся культавым

Напісаў найвыдатнейшы гістарычны раман Пагоня на Грунвальд, па якому можна было б здымаць эпічнае кіно ўзроўня "Троі". Больш твораў на knihi.com

Безь яго, фактычна, газэта „Новы час“ і не была б заснаваная. Бо гэта была ягоная ідэя, назва газэты ім прыдуманая. Таму „Новы час“ распачыналася з Кастусём Тарасавым. Гэта унікальная асоба - Алена Анісім

Глядзіце запіс гутаркі пра стэрыатыпы - "Я спрачаўся з усімі"

Біяграфію і шмат цікавага пра Кастуся Тарасава зноўдзеце на сайце tarasau.com

#мова #супермова #годна #гонар #тарасаў #менск #гісторыя
345 views08:00
Адкрыць / каментаваць