Get Mystery Box with random crypto!

​​Дыск-жакей Сяргей 5 кастрычніка 1967 - нарадзіўся Сяргей | Супер Мова

​​Дыск-жакей Сяргей

5 кастрычніка 1967 - нарадзіўся Сяргей Харэўскі (Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.

У час вучобы яго называлі «дыск-жакей Сяргей». Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. Аформіў, як мастак, тузін кніг выдавецтваў «Юнацтва», «Унівэрсітэцкае», «Наша Ніва», «АСТ». Сярод іншага кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзімера Арлова, Валянціны Аксак. Быў мастацкім рэдактарам часопіса «Бярозка», газэты «Свабода». Аўтар «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўленьня, вёў праграму «Галерэя Свабоды» на радыё «Свабода».

З творчасьцю Сяргея можна пазнаёміцца на kamunikat.org

Глядзеце перадачу Кантэкст - Сяргей Харэўскі. Беларуская Вільня і нечаканы Менск.

Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Сяргея Харэўскага, пакідайце камэнтары й гутарыце зь ім. Цікавыя людзі побач!

#мова #супермова #годна #гонар #харэўскі #менск