Get Mystery Box with random crypto!

Моўная Афіша 4-10 кастрычніка! Фэсты 09.10 - Дзень і ноч та | Супер Мова

Моўная Афіша 4-10 кастрычніка!

Фэсты
09.10 - Дзень і ноч танцаў у Лідзе
09-10.10 - SULA OCTOBERFEST Тэматычны ўік-енд хмелю, соладу, вады і смачнай ежы!
10.10 - закрыццё выставы https://www.facebook.com/2335168126702707/posts/3098578853694960/

Экскурсіі і Вандроўкі:
08.10
- экскурсію "Пікантны Мінск. 18+"
09.10 - аўтобуснае падарожжа "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ (праз ГЛЫБОКАЕ, УДЗЕЛА, МОСАР)"
09.10 - сустрэча з пісьменніцай Аленай Міхаленка, аўтаркай "Добрых казак"
бясплатныя вандроўкі "Курапаты - беларуская Галгофа" па запісу

Анлайн-мерапрыемствы:
04.10
- анлайн заняткі Мовананова - Тэма Вітанні
05.10 - анлайн-дыскусія “Ці ёсць жыццё пасля ўручэння Гедройця?” ў межах сёлетняй прэміі Гедройця
05.10 - гутарка ў клабхаусе “Восеньская ежа” - грыбы, гарбузы і так далей
спектаклі Свабодных Купалаўцаў

Жывыя Імпрэзы:
05.10
- лекцыя «Няслось славянскае жыццё... Пахавальны абрад пражскай культуры».
07.10 - прэзентацыя кнігі Льва Клейнбарта “Сустрэчы. Янка Купала”
07.10 - Запрашаем валанцераў на "Кніжны рэтра пікнік".
07.10 - Прэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць."

09.10 - лекцыя “Леанарда да Вінчы”;

Спектаклі:
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Заняткі і курсы
50% на курс робататэхнікі для дзяцей, магчымасць спазнаваць свет па-беларуску.
каратэ для дзетак 6-8 год на беларускай мове.
Заняткі па беларускай мове! для дзетак 4-6 гадоў, дашкольнікаў і вучняў 1, 2 класаў, вучняў старэйшых класаў на падрыхтоўку да экзаменаў і ЦТ.
Курс беларускага танца ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА (для дарослых і дзяцей)
Шахматная школа, групы на беларускай мове афлайн і анлайн!
творчыя групы па маляваньні ў дзіцячай мастацкай майстэрні "Шпаркі кот". Узрост 4-13 год.
заняткі па беларускай народнай вышыўцы пры Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасцi.
Гурткі для дзяцей і дарослых на роднай мове! у Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі

Выставы:
з 10.10
- экскурсію па выставе “Пад знакам Страціма” ад куратара Ірыны Мацяс.
з 01.10 - мастацка-дакументальная выстава “Пад знакам Страціма”
па 30.11 - Выстава "Ноч кажаноў" у Музей прыроды і экалогіі. Уваход вольны

Дабрачыннасьць:
У рамках творчага праекта warmheartedwood абвяшчаю пра старт акцыі ў падтрымку тых, хто мае ў гэтым вострую патрэбу ў выніку падзеяў пасля жніўня 2020. У рамках гэтай акцыі вы можаце набыць для сябе ці ў падарунак сябру, для сваёй каманды, наступныя дэкаратыўныя пано і падносы (падносы выдатна падыдуць і для офіса). Усе сродкі атрыманыя ў рамках дадзенай акцыі накіроўваюцца прама сям'і вязьня! Падрабязней у фэйсбуку ці інстаграме

Калі нешта прапусцілі, пішыце @supermova_bot. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша