Get Mystery Box with random crypto!

​​Захаваў свой стрыжань і застаўся Чалавекам Уладзімер Дубо | Супер Мова

​​Захаваў свой стрыжань і застаўся Чалавекам

Уладзімер Дубоўка зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё лексычнага строю беларускай літаратурнай мовы, папаўненьне яе слоўнікавага складу абстрактнай і навуковай лексыкай.

Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал», «агораць», «апантаны», «ашчаперыць», «водар», «дойлід», «збочыць», «зьнічка», «імклівасьць», «наканаваны», «нелюдзь», «непрыдатны», «талака», «удубальт» і інш

Прасачыў і гісторыю выкарыстаньня розных графічных сыстэмаў у беларускім кнігапісаньні — глаголіцы, кірыліцы, грамадзянкі — ён прыйшоў да высновы, што «Сучасная наша кірыліца непапраўна лепш прыстасавана да нашае фонэтыкі, чымся польска-чэскі альфабэт».

Таксама У. Дубоўка прапаноўваў замяніць створанае М. Карамзіным «ё» на «ö» (öн, лöн, Лöндан); увесьці на ўзор украінскае графікі «ї» для перадачы спалучэньня «йі» (їкаўка, їм, паїла)

Ён сапраўды быў чалавекам эпохі! Выбітнейшым Беларусам! Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — сябар літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк», «Узвышша».

І калі б не прыход да ўлады Сталіна і рэпрэсіі, яго імя грымела бы не хужэй за К-1, К-2, Б-1 і Б-2.

Але негледзячы на яго цяжкі лёс, 28 гадоў у ссылцы, катаргу, голад, страту сына, ён захаваў свой стрыжань, у любым месцы заставаўся Чалавекам, рабіў наваколле лепш, дапамагаў людзям і пісаў напрыканцы жыцця вершы для дзяцей.

Творчы шлях мой нязменна адзін,
я шукаю для сіл сваіх выйсці.
Ты, Адаме, мне кажаш:
— Ідзі,
з пераломнага часу каб выйсці!

Больш цікавага пра жыццё Дубоўкі:

слухайце падкаст Белліт Цыкл «Асобы». Уладзімер Дубоўка. Частка 1 і Частка 2.
чытайце артыкул 10 фактаў пра вязьня сумленьня Ўладзімера Дубоўку, які ненавідзеў Сталіна і стукачоў

#мова #супермова #героі #гонар #годна #дубоўка #белліт