Get Mystery Box with random crypto!

​​Наша перамога 15 ліпеня 1410 — аб’яднанае войска Вялікага | Супер Мова

​​Наша перамога

15 ліпеня 1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам

Тое, што большасьць удзельнікаў той перамогі паходзіла з этнічных беларускіх земляў, на суседзяў дзейнічае слаба: перамога была літоўска-польская, кажуць яны — і кропка. Якія яшчэ беларусы. Вас там не стаяла. Ці, дакладней, стаяла — але пад чужымі сьцягамі, бо да ўласных не дарасьлі яшчэ. Як той казаў, дзякуй за супрацоўніцтва.

Томас Венцлава — адзін зь нешматлікіх замежных інтэлектуалаў, якія ніколі не адмаўлялі беларусам у іхных заслугах і, што яшчэ важней, у іхным існаваньні. Цяжка дзяліць перамогу, асабліва вялікую, асабліва калі іх, вялікіх перамог, у гісторыі твайго народу было ня так ужо й шмат.

Значна цяжэй, чым сабраць пад свае сьцягі народы з фактычна ўсёй Усходняй Эўропы — і пераканаць іх, што яна — іх агульны дом. І рэлігія тут не працуе. Трэба нешта іншае. Можа, адчуваньне свайго жыцьця на мяжы. Якое ня зьнікла ў гэтым Краі дагэтуль — нягледзячы на ўсе зьвязы, шэнгены і вуніі.

Гэта была бітва не за веру, а за Эўропу — за тое, дзе ёй канчацца. Захад прайграў — і парадаксальным чынам пасунуў свае межы далёка на ўсход. Пасьля Грунвальду нас прызналі сілай, якую немагчыма ігнараваць. І хто ведае, дзе і на чым завяршалася б сёньня ідэя Эўропы і колькі квадратных мэтраў займаў бы музэйчык Беларусі, калі б ня тая перамога — дзяліць якую ня мела сэнсу тады, ня мае і цяпер.

З артыкула А.Бахарэвіча - «Жальгірыс» — чэмпіён

Гэта была адна з найвядомейшых бітваў сярэднявечча, якая паўплывала на лёсы шмат якіх еўрапейскіх народаў. Гэта яшчэ адна слаўная частка нашай гісторыі.

Гісторыя пад знакам "Пагоні" - Грунвальд

Віталь Чырвінскі - Грунвальдская бітва

І не стане больш пакуса
Першых-лепшых збоку браць,
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.

Дык наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы!
Гэй, да сонца! гэй, да зор!

Лявон Вольскі - Гэй, наперад! (Словы Янкі Купалы)

#мова #супермова #грунвальд #каляндар #бахарэвіч