Get Mystery Box with random crypto!

​​Мова, свабода, Эўропа. Беларуская нацыя - гэта мы з вамі, | Супер Мова

​​Мова, свабода, Эўропа.

Беларуская нацыя - гэта мы з вамі, мы думаем, мы гаворым па-беларуску, у нас моцная выразная нацыянальная ідэнтычнасьць. Мы можам з вамі абсалютна патлумачыць, што такое беларусы і для чаго нам беларуская мова. І можам прачытаць лекцыю пра Беларусь замежніку пра гісторыю, пра культуру пра ўсё. Гэта і ёсьць нацыя, мы людзі з моцнай беларускай ідэнтычнасьцю, але большасьць дагэтуль застаюцца людзьмі бяз ідэнтычнасьці, абсалютна.

Я дагэтуль пераканары, што Мова - гэта самае важнае, тое што дае нам шанец уратавацца. Але калі казаць што нас аб'яднала за апошнія гады - гэта рэпрэсыі і боль. Але боль аб'ядноўвае толькі на нейкі час. Калі балець перастае, яны пра гэта забываюць.

Беларуская ідэя і была заснаваная доўгі час менавіта на асьветніцтве, на тым што мы мусім несьці гэта, даваць іншым, пашыраць, гэта адна з місыяў беларусаў

Мова - гэта наймагутны інструмэнт супраць асыміляцыі, супраць калянізацыі. Ад мовы вельмі шмат праўда залежыць, для мяне мова вызначае ўсё, гэта самая магутная зброя.

Беларусь ніколі не будзе дзяржавай з адной мовай, яна ніколі аднамоўнай і не была ў сваёй гісторыі і ніколі ня будзе. Але зрабіць так, каб беларуская мова была роўнай, паважанай, дзяржаўнай гэта магчыма, такую будучыню я магу сабе ўявіць.

У людзей зьявілася адчуваньне, што ў нас ёсьць аказваецца столькі свайго, што належыць нам, такіх вось здабыткаў. Гэтае адчуваньне разьвівае нацыянальную годнасьць у чалавеку. Ёсьць адчуваньне гордасьці.

Беларусь заслужыла, выпакутавала сваё вяртаньне ў Эўропу, беларусы гатовыя да гэтага. Я раблю ўсё, каб даказаць на захадзе, што мы эўрапэйская краіна і нічым у гэтым сэнсе ад іх не адрозьніваемся. Нам патрэбна вялікае вяртаньне ў Эўропу.

Інтэрв'ю Альнерда Бахарэвіча - Важнасць мовы

#мова #supermova #бахарэвіч #ідэях