Get Mystery Box with random crypto!

​​На першым этапе фармаваньня нацыянальнага руху 17 ліпеня 1 | Супер Мова

​​На першым этапе фармаваньня нацыянальнага руху

17 ліпеня 1796 — Ян Чачот (в. Малюшычы, Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці), паэт-рамантык, філямат, філярэт, фальклярыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.

Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале

У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу

У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў

Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня

Творчасьць Яна Чачота

Гісторыя пад знакам Пагоні - Ян Чачот

#мова #supermova #героі #гонар #годна #чачот