Get Mystery Box with random crypto!

​​ Такога Пушкіна вы напэўна не ведалі! 21 ліпеня 1999 год | Супер Мова

​​ Такога Пушкіна вы напэўна не ведалі!

21 ліпеня 1999 году незадоўга да паўдня да менскага Купалаўскага тэатру пад’ехаў нічым не выразны мікрааўтобус. Зь яго выйшаў доўгавалосы чалавек у чорнай камізэльцы і такіх самых чорных нагавіцах, у белай вышыванцы з нацыянальным арнамэнтам і такіх самых белых красоўках. Ён выцягнуў зь мікрааўтобуса прыгожы, сьвежапафарбаваны вазок, у якім можна вазіць што заўгодна. Напрыклад, гной. Духмяны, сакавіты беларускі гной.

У вазку і быў гной — некалькі паўнаважкіх, шчырых, ад душы накладзеных кіляграмаў. А яшчэ там ляжалі плякат з партрэтам таго самага, шыльдачка з надпісам «За пяцігадовую плённую працу», купюра вартасьцю адна тысяча дэнамінаваных рублёў, канстытуцыя РБ 1994 году, кайданкі і, у дадаак, узоры афіцыйнай сымболікі той дзяржавы, якая дагэтуль чамусьці называе сябе беларускай.

Нахіліўшыся, чалавек пакаціў вазок з усім зьмесьцівам у бок рэзыдэнцыі таго, хто з народам. Папярэджаныя загадзя журналісты з задавальненьнем здымалі, як ён адольвае гэты непрацяглы, але ганаровы маршрут. Насустрач чалавеку з вазком выйшаў чалавек з дручком і пісталетам. Ваяка супраць мірнага хлебароба.

«Што вы робіце?» — разгублена спытаў чалавек з дручком і пісталетам.

«Так трэба», — сувора адказаў чалавек з вазком, упарта працягваючы каціць яго наперад.

Толькі калі да дзьвярэй рэзыдэнцыі заставалася мэтраў сем, чалавека ўдалося спыніць. Чалавек вываліў зьмесьціва вазка на вычышчаную да бляску плітку, паклаў зьверху плякат і праткнуў усё гэта віламі. І неўзабаве сядзеў у апорным пункце. Данайскага пашпарта ў яго кішэнях не аказалася — толькі тысяча беларускіх рублёў.

«Імя?» — строга запыталіся ў яго ахоўнікі правапарадку, беларуска-данайскай дружбы і тратуарнай пліткі.

«Імя маё невядомае, подзьвіг мой бесьсьмяротны», — урачыста адказаў чалавек у вышыванцы (Алесь Пушкін).

З артыкула А.Бахарэвіча - Дар ад народу

Выраз не хужэй, а можа і лепей за пафаснае "Я памятнік себе воздвіг нерукотворный" другога, імперскага Пушкіна.
Ганарыся і Ведай нашых! А ўж потым астатніх, а не наадварот.

Глядзіце больш у кранальным відэа Алесь Пушкін, чалавек, які стварае ў вёсцы Горад Сонца

Дарэчы Аляксандар па-беларуску будзе Алесь. А як гучыць ваша імя на вашай мове можна даведацца з Урока 1. Вітанні і звароты. Аканне заняткаў Мовы Нанова.

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч #героі #гонар #годна #пушкін