Get Mystery Box with random crypto!

​​Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці... 22 ліпеня 1878 | Супер Мова

​​Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці...

22 ліпеня 1878 — нарадзіўся Януш Корчак, педагог-наватар, аўтар публікацый па тэорыі і практыцы выхавання. Пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей і абсалютнага раўнапраўя дзяцей.

Чаму мы вырастаем рабамі, ныцікамі і садыстамі — або наадварот, вольнымі і таленавітымі дурнямі? Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці...

У самым цэнтры Менску адна мамаша гістэрычна крычыць на сваю дачку. «Тупарылая, — паўтарае маці; ёй падабаецца гэтае слова. — Ты тупарылая, ты ні на што ня здольная, ты нічога ня можаш нармальна».

Калі чуеш і бачыш такое, чамусьці адразу прыгадваецца Януш Корчак. І ўяўляецца яго постаць, якая ідзе менскім сквэрам, спыняецца, гнеўна абарочваецца... Хочацца напісаць: дастае двуручны меч, размахваецца і... Ён і праўда быў рыцарам — рыцарам ніжняга сьвету, магістрам Дзіцячага ордэну. І пры гэтым — ніякіх сюсюсю. Толькі воля, творчасьць і годнасьць.

Безумоўна, гэты сьвет выглядаў бы крыху інакш, калі б людзі, якія жывуць у ім, трымаліся пэўных запаветаў. Няхай нават не рэлігійных, не хрысьціянскіх, а ўсяго толькі дзесяці «прыказаньняў выхаваньня» гэтага польска-яўрэйскага пэдагога і пісьменьніка:

Не чакай, што тваё дзіця будзе такое, як ты, або такое, як ты хочаш. Дапамажы яму стаць не табой, а сабой.

Не патрабуй ад дзіцяці платы за тое, што ты зрабіў для яго.

Не вымяшчай на дзіцяці свае крыўды.

Ня стаўся да праблемаў дзіцяці звысоку.

Не прыніжай.

Самыя важныя сустрэчы — зь дзецьмі.

Не дратуй сябе, калі ня можаш нешта зрабіць для дзіцяці. Дратуй, калі можаш, але ня робіш.

Дзіця — не тыран. Ён — каштоўны Кубак, які жыцьцё дало табе на захаваньне.

Умей любіць чужое дзіця. Не рабі чужому тое, што не хацеў бы, каб рабілі твайму.

Любі сваё дзіця любым. Неталенавітым, няўдалым, дарослым.

З артыкула А.Бахарэвіча - Рыцар Дзіцячага ордэну

#мова #supermova #каляндар #гонар #годна #педагог #педагогіка