Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-05-10 14:32:05 ​​Фінскі пісьменнік Франс Эміль Сіланпя нарадзіўся ў 1888 годзе ў сялянскай сям’і. Яго бацькі не былі асабліва заможныя, але змаглі адправіць сына ў школу. Там Франс добра вучыўся і змог паступіць у Хельсінкскі ўніверсітэт, каб вывучаць медыцыну. Юнака мала цікавіў сам прадмет, але медыцына была больш надзейнай у эканамічным плане.

Праз пяць гадоў з Хельсінкі Сіланпя вярнуўся ў сваю родную вёску, каб займацца пісьменніцтвам. Вядомасць, у тым ліку ў суседніх краінах, ён атрымаў у 1919 годзе пасля выхаду кнігі «Праведная галеча». Ужо тады пачалося абмеркаванне таго, ці не высунуць кандыдатуру пісьменніка на Нобелеўскую прэмію. Але атрымалася гэта толькі праз 20 гадоў.

У 1939 годзе Сіланпя стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «за глыбокае пранікненне ў жыццё фінскіх сялян і выдатнае апісанне іх звычаяў і сувязі з прыродай».

Купіць кнігу «Праведная галеча» (пераклад — Якуб Лапатка).
438 views11:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 13:23:54
Колькі яшчэ работы наперадзе...
360 views10:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 16:55:57 ​​Ірландка Салі Руні напісала ўжо тры раманы: «Размовы з сябрамі», «Нармальныя людзі» і «Цудоўны свет, дзе ты». Літаратурныя крытыкі называюць яе «голасам пакалення» і «Сэлінджэрам для міленіялаў». Сама пісьменніца сцвярджае, што ніколі не спрабавала пісаць з пункту гледжання старэйшага пакалення, таму ўсе раманы Руні пра маладзёнаў, яе аднагодкаў.

У доме Руні заўсёды былі кнігі, і бацькі заахвочвалі дзяцей да чытання. У 15 гадоў будучая пісьменніца спрабавала запісацца ў творчы пісьменніцкі гурток, але яе не ўзялі. Руні адзначае, што ў дзяцінстве не мела асаблівых здольнасцей. Перад выпускам са школы яна сказала маці, што ніколі не будзе чытаць нічога, напісанага да 1920 года.

Хочам падзяліцца добрай навіной з усімі прыхільнікамі Салі Руні: рыхтуецца беларускі пераклад яе дэбютнага рамана «Размовы з сябрамі». Перакладчыца — Ірына Грэбень. Таксама мы ўжо маем правы і на трэці раман «Beautiful World, Where Are You».

Сачыце за нашымі навінамі, а таксама можаце падпісацца на нашу e-mail рассылку на сайце. Так вы атрымаеце доступ да спецыяльных акцый і зніжак.

Купіць кнігу «Нармальныя людзі» (пераклад — Ганна Янкута).
360 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 13:22:15 ​​НАВІНКА!

У нашым выдавецтве выйшла кніга «Пасажыры карабля Тэсея» даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі. Творы Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сябе. Нягледзячы на хуліганскі характар аповедаў, гэта тое, што прымусіць чытача задумацца пра сэнс нашай культуры і яе захавання. Галоўная думка усіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў творах заснавана на рэальных гісторыях.

Вось што пра кнігу кажа сам аўтар:

«Сёння - першы дзень продажаў маёй новай кнігі “Пасажыры карабля Тэсея”, што выйшла ў Выдавецтва "Янушкевіч". Тры аповесці, напісаныя ў перыяд 2013-2019. Пра спадчыну і падарожжы. Ведаеце, часам прыходзяць абсалютна вар’яцкія думкі, якім цесна ў акадэмічных абцугах. Яны назапашваюцца і аднойчы, пры дасягненні крытычнай масы, нібыта самі пераплаўляюцца ў цэласныя гісторыі, якія ад сёння можна пачытаць пад адной прыгожай вокладкай.»

Мяккая вокладка, 249 старонак, фармат 130х200 мм. Аўтарка вокладкі — Наталля Паваляева.

Афармляйце заказ у нашай інтэрнэт-кнігарні.
482 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 15:41:22 ​​У сям'і нямецкага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана было шмат літаратурных талентаў: яго старэйшы брат Генрых быў вядомым раманістам, публіцыстам і драматургам, а трое з шасці дзяцей Томаса таксама сталі літаратарамі.

Грашовы прыз Нобелеўскай прэміі, якую пісьменнік атрымаў у 1929 годзе, склаў 200 000 рэйхсмарак. Частку Ман выдаткаваў на выплату даўгоў сваіх дзяцей, астатнія пайшлі на пабудову летняга дома ў Нідзе на Куршскай касе і набыццё двух аўто. Пасля эміграцыі ў 1933 годзе сям'я Манаў страціла значную частку ўласнасці, у тым ліку ўсю нерухомасць.

Пасля 1936 года пісьменнік быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства, стаў грамадзянінам Чэхаславакіі. Аднак неўзабаве, у 1938, Томас Ман перасяліўся ў ЗША, дзе ў 1944 году стаў грамадзянінам ужо гэтай дзяржавы. Пакінуўшы Германію ў 1933 годзе, ён у «гітлераўскую» краіну больш не вярнуўся. З-за мяжы пісьменнік укараняў у мысленне былых нямецкіх суайчыннікаў непрыязнасць да фашызму, стаўшы голасам антыфашысцкіх радыёпраграм.

На беларускую мову зборнік «Смерць у Венецыі» пераклаў Уладзімір Папковіч.

Купіць кнігу «Смерць у Венецыі».
246 views12:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 16:03:30
Хочаце занурыцца ў свет поўны магіі, добрых чараўніц і катоў, якія ўмеюць размаўляць, — чытайце «Лапуховае поле» Катажыны Рырых.

Героі зборніка апавяданняў польскай пісьменніцы жывуць на адным падворку і сутыкаюцца не толькі са звычайнымі чалавечымі праблемамі, але яшчэ і з чымсьці магічным і невытлумачальным. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда.

Кожнае апавяданне ў зборніку ўздымае вельмі важную праблему, якую можна абмеркаваць з дзецьмі падчас чытання. Кожная праблема ахутана аўрай чароўнага рашэння, і, як у казцы, усё звычайна становіцца лепш.

Купляйце са зніжкай у нашай інтэрнэт-кнігарні.
243 views13:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 16:56:29 ​​Партугальскі пісьменнік Жазэ дэ Соза нарадзіўся ў 1922 годзе ў невялічкай вёсцы ў сялянскай сям’і. Але ў гісторыю сусветнай літаратуры ён увайшоў пад іменем Жазэ Сарамагу. Сарамагу — партугальская назва дзікай рэдзькі і мянушка бацькі пісьменніка. У пасведчанне аб нараджэнні Жазэ яна трапіла выпадкова, праз памылку супрацоўніка архіва.

Маленькі Жазэ вучыўся добра, але сям’я не магла забяспечыць яму нават сярэднюю адукацыю, таму ў 12 гадоў ён быў вымушаны пачаць навучанне ў тэхнічнай школе. Сарамагу атрымаў спецыяльнасць токара і два гады працаваў аўтамеханікам. Тады будучы пісьменнік захапіўся чытаннем і ў вольны час стаў наведваць публічную бібліятэку ў Лісабоне. Ён вучыў замежныя мовы і шмат чытаў.

Сарамагу працаваў дзяржаўным служачым у Службе сацыяльнага забеспячэння, потым рэдактарам, перакладчыкам і журналістам у газеце. Свой першы раман ён апублікаваў у 1947 годзе і замаўчаў на 19 гадоў, а ў 1966 годзе выдаў паэтычны зборнік. Пасля звальнення з газеты ў 1975 годзе шчыльна заняўся літаратурнай дзейнасцю. Прызнанне і вядомасць прыйшлі да Сарамагу толькі ў 60 гадоў. У 1998 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

У 2019 годзе мы выдалі беларускі пераклад яго рамана «Пячора» (2000). Перакладчыца з партугальскай — Галіна Мітраховіч.

Купіць кнігу «Пячора».
416 views13:56
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 17:00:26
У маі нас як звычайна чакаюць вялікія выхадныя, а гэта значыць, што можна ўзяць аб'ёмны раман і збегчы ў яго на некалькі дзён.

Адна з нашых самых аб'ёмных, дынамічных і захапляльных кніг — раман «Акулярнік» ад каралевы польскага дэтэктыву Катажыны Бонды.

Падзеі рамана адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага».

Купіць раман «Акулярнік».
291 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 15:50:50 ​​​​​​Поўнае імя гэтага калумбійскага нобелеўскага лаўрэата — Габрыель Хасэ дэ ла Канкордыя Гарсія Маркес, але на радзіме ён таксама быў вядомы як Габо ці Габіта. Ён мог стаць адвакатам, але кінуў юрыдычны факультэт і пачаў пісаць для газет.

Кінуў гэтую працу толькі ў пачатку 1965 года, каб потым 18 месяцаў пісаць раман «Сто гадоў самоты», які многія прыхільнікі творчасці лічаць галоўным творам Маркеса. У гэты няпросты час пісьменніка вельмі падтрымлівала жонка Мэрсэдэс. Пазнаёміліся яны, калі дзяўчыне было 13, а Маркесу на 5 гадоў больш. Ажанілася пара толькі праз 13 гадоў.

Раман «Сто гадоў самоты» выйшаў у 1967 годзе. За першыя тры гады наклад кнігі склаў 500 000 асобнікаў. А ўжо праз год пісьменнік пачаў працу над раманам «Восень патрыярха». Маркес сцвярджаў, што дапісаў яго ў 1971 годзе, але насамрэч аўтарскія праўкі працягваліся да 1975 года. Пісьменнік расказваў, што перарабіў раман каля 15 разоў. Спачатку чытачы прынялі кнігу без вялікага энтузіязму — твор падаваўся вельмі далёкім ад рамана «Сто гадоў самоты». Але пазней чытачы належным чынам ацанілі кнігу.

Вялікі раман геніяльнага пісьменніка займеў і беларускі пераклад. Паэтычную прозу Маркеса віртуозна пераклаў Сяргей Шупа. Кніга выйшла ў серыі «Noblesse Oblige — нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску».

Купляйце «Восень патрыярха» ў нашай анлайн-кнігарні.
354 views12:50
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 16:35:47
Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека, які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!

Усё апісанае вышэй — неверагодная гульня фантазіі аўстрыйскага майстра дзіцячай літаратуры Эрвіна Мозэра. А якія ў кнізе ілюстрацыі! Дарэчы, іх таксама маляваў аўтар. Караценькія гісторыі стануць зручнай чытанкай перад сном. Але дакладна ведаем ад нашых пакупнікоў, што іх маленькія чытачы гатовыя чытаць ці слухаць гэтыя гісторыі хоць увесь дзень.

Купіць кнігу «Дзівосныя гісторыі на дабранач» (пераклад з нямецкай — Сяргей Матырка).
378 views13:35
Адкрыць / каментаваць