Get Mystery Box with random crypto!

​​У сям'і нямецкага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана бы | Выдавецтва Янушкевіч

​​У сям'і нямецкага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана было шмат літаратурных талентаў: яго старэйшы брат Генрых быў вядомым раманістам, публіцыстам і драматургам, а трое з шасці дзяцей Томаса таксама сталі літаратарамі.

Грашовы прыз Нобелеўскай прэміі, якую пісьменнік атрымаў у 1929 годзе, склаў 200 000 рэйхсмарак. Частку Ман выдаткаваў на выплату даўгоў сваіх дзяцей, астатнія пайшлі на пабудову летняга дома ў Нідзе на Куршскай касе і набыццё двух аўто. Пасля эміграцыі ў 1933 годзе сям'я Манаў страціла значную частку ўласнасці, у тым ліку ўсю нерухомасць.

Пасля 1936 года пісьменнік быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства, стаў грамадзянінам Чэхаславакіі. Аднак неўзабаве, у 1938, Томас Ман перасяліўся ў ЗША, дзе ў 1944 году стаў грамадзянінам ужо гэтай дзяржавы. Пакінуўшы Германію ў 1933 годзе, ён у «гітлераўскую» краіну больш не вярнуўся. З-за мяжы пісьменнік укараняў у мысленне былых нямецкіх суайчыннікаў непрыязнасць да фашызму, стаўшы голасам антыфашысцкіх радыёпраграм.

На беларускую мову зборнік «Смерць у Венецыі» пераклаў Уладзімір Папковіч.

Купіць кнігу «Смерць у Венецыі».