Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-05-26 18:38:07
Апытанка: толькі адна з гэтых кніг займала цэнтральную паліцу і была ў продажы ў "Кнігаўцы", якая раптоўна зачынілася.

Чакаем вас у каментарах, сябры
378 views15:38
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 16:29:00
Дачыненне - (рас.) отношение.
#слоўнік
611 views13:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 18:30:36 https://t.me/ontnews/79875
987 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 14:13:51
Цудоўны падарунак ад першых наведвальнікаў кнігарні! Пернік з лагатыпам нашага выдавецтва.

Нагадваем, што сёння чакаем усіх на вул. З. Бядулі, 6 у кнігарні «Кнігаўка».
1.1K views11:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 11:47:46
Акцыя ў гонар адкрыцця кнігарні «Кнігаўка»!

Зрабіце пакупку ў нашай кнігарні на 20 р. і атрымайце флаер, дзякуючы якому з 24 мая да 15 чэрвеня вы зможаце купіць любую з 4 кніг за 2,99 руб. Адзін флаер — адна кніга.

Кнігі, якія ўдзельнічаюць у акцыі:

1. Януш Леон Вішнеўскі «Канец адзіноты»
2. Ірына Данеўская «Багуслаў Радзівіл. Генерал караля»
3. Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак»
4. Расціслаў Сэмкіў «Як пісалі класікі»
1.2K views08:47
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 08:46:13
1.1K views05:46
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 16:20:00 ​​АНОНСЫ. АНОНСЫ. АНОНСЫ.

Праца не спыняецца і мы рыхтуем да выдання ўлетку тры кнігі пісьменнікаў «страчанага пакалення» — Фіцджэральда, Хэмінгуэя і Рэмарка.

Сто гадоў таму яны пісалі пра маладых людзей, якія вярнуліся з вайны і не засталі свайго дома, сваіх родных. Як жыць далей і заставацца чалавекам, як працягваць радавацца жыццю?

Фрэнсіс С. Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі» (пераклад Сяргея Матыркі).
Славуты амерыканскі пісьменнік адносіў сябе да людзей страчаных, дэзарыентаваных, якія збіліся са шляху. Яго раман з’яўляецца сімвалам моладзі стогадовай даўніны: з верай ва ўсемагутнасць грошай і адсутнасцю ўладкаванасці ў жыцці.

Эрнэст Хэмінгуэй «Фіеста. І ўзыходзіць сонца» (пераклад Юркі Гаўрука).
У рамане, які зрабіў Хэмінгуэя знакамітым на ўвесь свет, апісваецца трагічны лёс шараговых амерыканцаў, якія згубілі веру ў «веліч нацыі», расчараваліся ў дзяржаве і грамадскіх парадках.

Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск» (пераклад Інны Хоміч).
Пісьменнік у бліскучай форме паказаў трагедыю сваіх равеснікаў са «страчанага пакалення» пасля Першай сусветнай вайны, глыбока няшчасных людзей, якія легкадумна ставяцца да сваёй паўсядзённасці.

Гэта толькі пачатак летніх анонсаў. Неўзабаве мы напішам, што яшчэ ў вельмі хуткім часе будзе чакаць нашых чытачоў. І гэта будуць сапраўдныя сенсацыі!
412 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 13:37:45
У панядзелак мы адкрываем новую кнігарню. Пад назвай «Кнігаўка».

Будзем працаваць кожны дзень:
— панядзелак-субота з 11 да 20;
— нядзеля з 12 да 18.

Кнігарня знаходзіцца зусім недалёка ад таго месца, дзе мы працавалі раней, — вул. З. Бядулі, 6. Перадусім гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе мы будзем прадаваць свае кнігі і кнігі нашых блізкіх партнёраў.

Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў. На адкрыцці кнігарні вы зможаце купіць некаторыя кнігі, якія ўжо скончыліся ў нас у продажы: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» і «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, а таксама дадатковы наклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у мяккай вокладцы.

Чакаем вас на новым месцы з панядзелка!
2.3K views10:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 14:44:49 ​​Герта Мюлер нарадзілася ў 1953 годзе ў нямецкамоўнай румынскай вёсцы. Роднай мовай будучай пісьменніцы была нямецкая, а румынскую яна вывучыла пазней, падчас навучання ў гімназіі.

Мюлер працавала на машынабудаўнічым заводзе, з якога была звольненая ў 1979 годзе. Такім чынам жанчына была пакараная за тое, што адмовілася супрацоўнічаць з румынскімі спецслужбамі. Кіраўніком краіны ў той час быў Чаўшэску, а Мюлер далучылася да групы нямецкамоўных пісьменнікаў Румыніі, якія выступалі за свабоду слова, супраць цэнзуры ўраду Чаўшэску. У 1987 годзе Мюлер разам з мужам пераехала ў Заходні Берлін, дзе жыве і цяпер. У 2009 годзе яна стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі.

Летась у нашым выдавецтве выйшаў пераклад яе рамана «Сёння я не хацела з сабой сустракацца». Перакладчыца — Вольга Гронская, кніжная серыя «Noblesse Oblige».

Купіць кнігу можна тут.
466 views11:44
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 19:30:14
Звяртаем вашу ўвагу, што з заўтрашняга дня ў сувязі з хуткім перафарматаваннем працы выдавецтва мы вяртаемся да стандартных расцэнак на паштовую дастаўку.

Новая цана з 11 мая:
Белпошта — 7 руб.
Еўрапошта — 4 руб.

Таксама да канца тыдня вы яшчэ маеце магчымасць аформіць кур’ерскую дастаўку па Мінску за 2 р. На наступным тыдні цана павялічыцца.

Завітвайце ў нашу анлайн-кнігарню і афармляйце заказ.
520 views16:30
Адкрыць / каментаваць