Get Mystery Box with random crypto!

Хочаце занурыцца ў свет поўны магіі, добрых чараўніц і катоў, | Выдавецтва Янушкевіч

Хочаце занурыцца ў свет поўны магіі, добрых чараўніц і катоў, якія ўмеюць размаўляць, — чытайце «Лапуховае поле» Катажыны Рырых.

Героі зборніка апавяданняў польскай пісьменніцы жывуць на адным падворку і сутыкаюцца не толькі са звычайнымі чалавечымі праблемамі, але яшчэ і з чымсьці магічным і невытлумачальным. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда.

Кожнае апавяданне ў зборніку ўздымае вельмі важную праблему, якую можна абмеркаваць з дзецьмі падчас чытання. Кожная праблема ахутана аўрай чароўнага рашэння, і, як у казцы, усё звычайна становіцца лепш.

Купляйце са зніжкай у нашай інтэрнэт-кнігарні.