Get Mystery Box with random crypto!

​​НАВІНКА! У нашым выдавецтве выйшла кніга «Пасажыры карабля | Выдавецтва Янушкевіч

​​НАВІНКА!

У нашым выдавецтве выйшла кніга «Пасажыры карабля Тэсея» даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі. Творы Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сябе. Нягледзячы на хуліганскі характар аповедаў, гэта тое, што прымусіць чытача задумацца пра сэнс нашай культуры і яе захавання. Галоўная думка усіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў творах заснавана на рэальных гісторыях.

Вось што пра кнігу кажа сам аўтар:

«Сёння - першы дзень продажаў маёй новай кнігі “Пасажыры карабля Тэсея”, што выйшла ў Выдавецтва "Янушкевіч". Тры аповесці, напісаныя ў перыяд 2013-2019. Пра спадчыну і падарожжы. Ведаеце, часам прыходзяць абсалютна вар’яцкія думкі, якім цесна ў акадэмічных абцугах. Яны назапашваюцца і аднойчы, пры дасягненні крытычнай масы, нібыта самі пераплаўляюцца ў цэласныя гісторыі, якія ад сёння можна пачытаць пад адной прыгожай вокладкай.»

Мяккая вокладка, 249 старонак, фармат 130х200 мм. Аўтарка вокладкі — Наталля Паваляева.

Афармляйце заказ у нашай інтэрнэт-кнігарні.