Get Mystery Box with random crypto!

​​Ірландка Салі Руні напісала ўжо тры раманы: «Размовы з сябра | Выдавецтва Янушкевіч

​​Ірландка Салі Руні напісала ўжо тры раманы: «Размовы з сябрамі», «Нармальныя людзі» і «Цудоўны свет, дзе ты». Літаратурныя крытыкі называюць яе «голасам пакалення» і «Сэлінджэрам для міленіялаў». Сама пісьменніца сцвярджае, што ніколі не спрабавала пісаць з пункту гледжання старэйшага пакалення, таму ўсе раманы Руні пра маладзёнаў, яе аднагодкаў.

У доме Руні заўсёды былі кнігі, і бацькі заахвочвалі дзяцей да чытання. У 15 гадоў будучая пісьменніца спрабавала запісацца ў творчы пісьменніцкі гурток, але яе не ўзялі. Руні адзначае, што ў дзяцінстве не мела асаблівых здольнасцей. Перад выпускам са школы яна сказала маці, што ніколі не будзе чытаць нічога, напісанага да 1920 года.

Хочам падзяліцца добрай навіной з усімі прыхільнікамі Салі Руні: рыхтуецца беларускі пераклад яе дэбютнага рамана «Размовы з сябрамі». Перакладчыца — Ірына Грэбень. Таксама мы ўжо маем правы і на трэці раман «Beautiful World, Where Are You».

Сачыце за нашымі навінамі, а таксама можаце падпісацца на нашу e-mail рассылку на сайце. Так вы атрымаеце доступ да спецыяльных акцый і зніжак.

Купіць кнігу «Нармальныя людзі» (пераклад — Ганна Янкута).