Get Mystery Box with random crypto!

​​Фінскі пісьменнік Франс Эміль Сіланпя нарадзіўся ў 1888 годз | Выдавецтва Янушкевіч

​​Фінскі пісьменнік Франс Эміль Сіланпя нарадзіўся ў 1888 годзе ў сялянскай сям’і. Яго бацькі не былі асабліва заможныя, але змаглі адправіць сына ў школу. Там Франс добра вучыўся і змог паступіць у Хельсінкскі ўніверсітэт, каб вывучаць медыцыну. Юнака мала цікавіў сам прадмет, але медыцына была больш надзейнай у эканамічным плане.

Праз пяць гадоў з Хельсінкі Сіланпя вярнуўся ў сваю родную вёску, каб займацца пісьменніцтвам. Вядомасць, у тым ліку ў суседніх краінах, ён атрымаў у 1919 годзе пасля выхаду кнігі «Праведная галеча». Ужо тады пачалося абмеркаванне таго, ці не высунуць кандыдатуру пісьменніка на Нобелеўскую прэмію. Але атрымалася гэта толькі праз 20 гадоў.

У 1939 годзе Сіланпя стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «за глыбокае пранікненне ў жыццё фінскіх сялян і выдатнае апісанне іх звычаяў і сувязі з прыродай».

Купіць кнігу «Праведная галеча» (пераклад — Якуб Лапатка).