Get Mystery Box with random crypto!

​​​​​​Поўнае імя гэтага калумбійскага нобелеўскага лаўрэата — | Выдавецтва Янушкевіч

​​​​​​Поўнае імя гэтага калумбійскага нобелеўскага лаўрэата — Габрыель Хасэ дэ ла Канкордыя Гарсія Маркес, але на радзіме ён таксама быў вядомы як Габо ці Габіта. Ён мог стаць адвакатам, але кінуў юрыдычны факультэт і пачаў пісаць для газет.

Кінуў гэтую працу толькі ў пачатку 1965 года, каб потым 18 месяцаў пісаць раман «Сто гадоў самоты», які многія прыхільнікі творчасці лічаць галоўным творам Маркеса. У гэты няпросты час пісьменніка вельмі падтрымлівала жонка Мэрсэдэс. Пазнаёміліся яны, калі дзяўчыне было 13, а Маркесу на 5 гадоў больш. Ажанілася пара толькі праз 13 гадоў.

Раман «Сто гадоў самоты» выйшаў у 1967 годзе. За першыя тры гады наклад кнігі склаў 500 000 асобнікаў. А ўжо праз год пісьменнік пачаў працу над раманам «Восень патрыярха». Маркес сцвярджаў, што дапісаў яго ў 1971 годзе, але насамрэч аўтарскія праўкі працягваліся да 1975 года. Пісьменнік расказваў, што перарабіў раман каля 15 разоў. Спачатку чытачы прынялі кнігу без вялікага энтузіязму — твор падаваўся вельмі далёкім ад рамана «Сто гадоў самоты». Але пазней чытачы належным чынам ацанілі кнігу.

Вялікі раман геніяльнага пісьменніка займеў і беларускі пераклад. Паэтычную прозу Маркеса віртуозна пераклаў Сяргей Шупа. Кніга выйшла ў серыі «Noblesse Oblige — нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску».

Купляйце «Восень патрыярха» ў нашай анлайн-кнігарні.