Get Mystery Box with random crypto!

У маі нас як звычайна чакаюць вялікія выхадныя, а гэта значыць | Выдавецтва Янушкевіч

У маі нас як звычайна чакаюць вялікія выхадныя, а гэта значыць, што можна ўзяць аб'ёмны раман і збегчы ў яго на некалькі дзён.

Адна з нашых самых аб'ёмных, дынамічных і захапляльных кніг — раман «Акулярнік» ад каралевы польскага дэтэктыву Катажыны Бонды.

Падзеі рамана адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага».

Купіць раман «Акулярнік».