Get Mystery Box with random crypto!

Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ў | Выдавецтва Янушкевіч

Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека, які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!

Усё апісанае вышэй — неверагодная гульня фантазіі аўстрыйскага майстра дзіцячай літаратуры Эрвіна Мозэра. А якія ў кнізе ілюстрацыі! Дарэчы, іх таксама маляваў аўтар. Караценькія гісторыі стануць зручнай чытанкай перад сном. Але дакладна ведаем ад нашых пакупнікоў, што іх маленькія чытачы гатовыя чытаць ці слухаць гэтыя гісторыі хоць увесь дзень.

Купіць кнігу «Дзівосныя гісторыі на дабранач» (пераклад з нямецкай — Сяргей Матырка).