Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-04-20 16:53:35 ​​Станіслаў Лем нарадзіўся ў Львове ў 1921 годзе. У пасведчанні аб нараджэнні стаіць дата — 12 верасня, але пісьменнік адзначаў, што насамрэч нарадзіўся 13 верасня, а дату ў дакументах змянілі праз прымхі. Бацька Лема быў урачом, і ў 1940 годзе Станіслаў паступіў на медыцынскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта. У тыя часы будучы пісьменнік падпрацоўваў зваршчыкам і аўтамеханікам.

У 1945 годзе сям’я Лема пераехала ў Кракаў, дзе Станіслаў паступіў на медыцынскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. Ён спецыяльна не здаў выпускныя экзамены, каб пазбегнуць кар’еры ваеннага ўрача. Выпусціўшыся з універсітэта, ён атрымаў пасведчанне аб заканчэнні навучання без дыплома і працаваў у радзільным аддзяленні бальніцы. Адной з прычын, чаму ён кінуў медыцыну, сам Лем называў страх перад крывёю.

Літаратурную дзейнасць Лем пачаў у 1946 годзе з шэрагу публікацый у розных жанрах, у тым ліку паэзіі. Ягоным першым навукова-фантастычным раманам стаў «Człowiek z Marsa». У 1957 годзе ён апублікаваў навукова-фантастычную анталогію «Зорныя дзённікі», у якой сабраны апавяданні пра аднаго з самых вядомых персанажаў Лема — Іёна Тіхага. Зімой мы выдалі гэты зборнік у перакладзе Марыі Пушкінай.

Станіслаў Лем памёр 27 сакавіка 2006 года ў бальніцы медыцынскага каледжа Ягелонскага ўніверсітэта ад сардэчнай недастатковасці. Пахаваны на Сальваторскіх могілках у Кракаве.

Купіць кнігу «Зорныя дзённікі».
541 views13:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 14:27:07 ​​Водгук на кнігу Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце» ад Кацярыны Трубовіч. Кнігу мы выдалі сумесна з жаночай выдавецкай ініцыятывай «Пфляўмбаўм».

«З кожнай новай кнігай кажу сабе: не буду пакуль браць нічога балючага, трэба аддыхацца. І ўсё адно чытаю пра войны, гварт, несправядлівасць, смерць

"Жанчына на нулявым пункце"'- кніга-споведзь, якая чытаецца на адным дыханні. Споведзь жанчыны, асуджанай на смерць за забойства мужчыны. Жанчыны, якая імкнулася да самастойнасці і незалежнасці ў патрыярхальным егіпецкім грамадстве. Жанчыны, якая зладзіла бунт і не збіраецца прасіць літасці.

"Жанчын заўсёды падманваюць. Мужчыны ўводзяць цябе ў зман, а потым караюць за тое, што цябе абкруцілі. Яны змушаюць цябе апусціцца на самае дно, а потым караюць за тое, што ты апусцілася. Яны намаўляюць цябе на шлюб, а потым караюць збіццём, лаянкай і прымусам пастаяннага слугавання. Атрымліваецца, што найменш ашуканыя з жанчын - прастытуткі, а найбольшую кару жанчына нясе за шлюб і каханне".

Кніга не новая, упершыню выдадзена ў 1975 годзе ў Ліване (у Егіпце друкаваць кнігу адмовіліся). Аўтарка - псіхіятарка і абаронца жаночых правоў - перажыла і пераслед, і пазбаўленне волі за свае выказванні супраць хатняга гвалту і за крытыку ўрада. У аснову кнігі пакладзена рэальная гісторыя жанчыны, з якой Наваль Саадаві сустракалася як псіхіятарка ў турме Аль-Канатыр.

" - Я сама сябе абараню.
- Ніводная жанчына на зямлі не можа сябе абараніць!
- Я не маю патрэбы ў тваім заступніцтве.
- Абарону навязваюць, бо іначай звяліся б і шлюб, і зводніцтва."

Што я ведаю пра Афрыку? Вельмі мала. Летась я з захапленнем прачытала "Чорнае дрэва" Рышарда Капусцінскага (тут ёсць водгук) і гэтага ўжо дастаткова, каб разумець, якая Афрыка розная. Бясконца розная і бясконца доўга яе можна даследваць і спазнаваць. "Жанчына на нулявым пункце" - гэта кропелька ведаў пра мусульманскую Афрыку. Кропелька з прысмакам безвыходнасці, бездапаможнасці і адчаю. Але адначасова гэта і кропля надзеі: унутраны стрыжань можа саспець нават у такіх умовах, а прага волі і незалежнасці - натуральная з'ява для любога чалавека.»

Купіць кнігу.

Крыніца водгуку.
Фота — Кацярына Трубовіч.
679 views11:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 15:22:19 ​​Нямецкі пісьменнік Отфрыд Пройслер нарадзіўся 20 кастрычніка 1923 года ў горадзе Райхенберг. Біяграфія гэтага чалавека захапляе не менш за яго кнігі.

На яго маладосць прыпала Другая сусветная вайна, і паўнагадовы Пройслер быў прызваны на службу. У 21 год ён трапіў у савецкі палон і наступныя 5 гадоў правёў у розных лагерах у Татарскай Рэспубліцы.

У 1949 годзе Пройслер быў вызвалены з палону і ўз’яднаўся са сваёй нявестай. У той жа год пара пабралася шлюбам і ў іх нарадзіліся тры дачкі: Рэната, Рэгіна і Сюзанна. Далей пачалося мірнае жыццё, у якім Пройслер вырашыў стаць настаўнікам. Ён атрымаў адпаведную адукацыю, а таксама падпрацоўваў мясцовым рэпарцёрам і пісаў апавяданні для дзіцячага радыё.

Першая вядомая кніга пісьменніка «Der kleine Wassermann» («Маленькі Вадзянік») выйшла ў 1956 годзе. А ў 1971 годзе выйшаў адзін з найбольш знакамітых твораў аўтара — «Крабат».

Летась кніга выйшла ў нашым выдавецтве ў перакладзе Сяргея Матыркі. Купіць яе можна ў нашай інтэрнэт-кнігарні.
1.2K views12:22
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 16:50:55
«Да стратаў больш ужо ніхто не прызвычайваўся, бо для вайны ўласцівая звычка ўспрымаць смерць без смутку. Застаюцца толькі рэдкія моманты гісторыі, поўныя слёз і некантраляваных усхліпаў, якія здараюцца зусім неспадзявана.
Чым меншая прычына, тым цяжэй іх кантраляваць. Фільмы-меладрамы, пяшчотныя гісторыі кахання, смерць жывёлы на дарозе – вось чаго я асцерагаўся.»

Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданні пра каханне, жыццё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992 - 1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаванне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра смерць і боль, пра чалавечнасць і надзею.

Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь свет.

Купіць «Сараеўскае Мальбара».
1.2K viewsedited  13:50
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 13:07:26
— Давялося ажно адкласці на нейкі час навуковую работу, каб дачытаць дэтэктыў «Срэбная дарога». Так захапіла мяне кніга, — падзялілася ўражаннямі наша чытачка Ганна.

А на што вам даводзілася ісці, каб хутчэй дачытаць захапляльную кнігу?

Раман «Срэбная дарога», як і іншыя кнігі, даступны для заказу ў нашай інтэрнэт-кнігарні. А дастаўка любога заказу па Беларусі каштуе ўсяго 2 рублі.
1.1K views10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 13:24:11
Людзі святкуюць Міжнародны дзень палёта чалавека ў космас, зорка Венера ўзыходзіць над зямлёю, усе мы разам ляцім да зор, а героі рамана Сяргея Балахонава накіроўваюцца на Марс.

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай.

Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.

Купіць кнігу «Бог кахання Марс».
1.3K views10:24
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 14:03:03
Кніга паэзіі Вальжыны Морт збірае літаратурныя прэміі!

Зборнік «Music for Dead and Resurrected» упершыню з'явіўся на англійскай мове ў 2020 годзе і атрымаў міжнародную прэмію паэзіі Грыфін (Griffin Poetry Prize). Газета The New York Times уключыла яе ў спіс найлепшых паэтычных кніг года. Таксама за англамоўную версію кнігі паэтка атрымала прэмію Рыльке 2022 (Rilke Prize).

Днямі Морт атрымала стыпендыю Гугенхайма, якая ўручаецца творцам на піку кар'еры, якія прадэманстравалі выключную рэалізацыю свайго патэнцыялу ці выключныя творчыя здольнасці ў мастацтве.

Сёлета сумесна з выдавецтвам «Пфляўмбаўм» мы выдалі кнігу Вальжыны па-беларуску — «Песні для мёртвых і ўваскрэслых».

Купляйце тут.
1.0K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-08 14:21:15
Успамінаем прыемных наведвальнікаў нашага былога офіса і іх цудоўныя гісторыі пра нашы кнігі.

— У вас вялікі заказ, зробім вам яшчэ і падарунак — кнігу «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга», — у заказе ў пакупніцы было сем кніг.
— Мы ўсе вашы дзіцячыя кнігі маем.
— Тады падарым кнігу для вас.
— Ведаеце, мы з мужам — рускія, не чытаем яшчэ па-беларуску. А дзеці вучацца.

Кнігі нашага выдавецтва не буквар, але чытанка таксама добрая.

Купіць кнігу «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга» (пераклад Марыі Пушкінай) можна тут.
1.3K views11:21
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 15:02:43 ​​Пазнаёмімся з маладой чэшскай пісьменніцай, кніга якой летась выйшла ў нашым выдавецтве.

Анна Цыма нарадзілася ў 1991 годзе ў Празе. Пісьменніцай яна марыла стаць яшчэ з дзяцінства пад уплывам бацькі-сцэнарыста. У адным з інтэрв’ю Анна згадвае: «Я была ў захапленні ад чэшскіх дзіцячых кніг. Мне асабліва падабаліся прыгодніцкія гісторыі, і я хацела аднойчы напісаць сваю ўласную захапляльную гісторыю».

Упершыню яна зацікавілася Японіяй пасля таго, як паглядзела фільмы вядомага японскага рэжысёра Акіры Курасавы. Пазней пачала глядзець і анімэ з англійскімі субцітрамі. Але яе інтрыгавала гучанне японскай мовы, якую яна зусім не разумела і вельмі хацела вывучыць.

У 2009 годзе Анна ўпершыню трапіла ў Японію і правяла месяц у Токіа, пасля чаго паступіла ў Карлаў універсітэт на факультэт япаністыкі. Пазней працягнула навучанне ў Японіі, дзе працавала над доктарскай дысертацыяй.

Пісьменніцкі дэбют Цымы адбыўся ў 2018 годзе з кнігай «Probudím se na Šibuji». Раман хутка здабыў вялікую папулярнасць на радзіме аўтаркі. За гэтую кнігу яна атрымала прэмію Magnesia Litera у намінацыі «Адкрыццё года», таксама Чэшскую кніжную прэмію і Прэмію Іржы Ортэна.

Цяпер і беларускія чытачы, якія цікавяцца японскай культурай, маюць магчымасць паблукаць па адным з раёнаў Токіа разам з чэшскай дзяўчынай Янай Купкавай. На беларускую мову раман пераклаў Сяргей Лісіца.

Купіць раман «Прачынаюся ў Сібуі»
1.2K views12:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 16:40:56
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

Абноўленае выданне захапляльнага фэнтэзі Аляксея Шэіна ўжо ў нашай інтэрнэт-кнігарні!

Дастаўка кур’ерам па Мінску, Белпоштай ці Еўрапоштай цяпер усяго за 2 рублі.

Афармляйце заказ на сайце: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4362/
1.1K views13:40
Адкрыць / каментаваць