Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-02-23 17:13:32
Мы ўвесь час расказваем вам пра нашы кнігі, пра аўтараў і перакладчыкаў, пра выдавецкі працэс. А сёння хочам падзякаваць людзям, якія таксама займаюць у гэтым вельмі важнае месца.

Учора наведвальніца сказала нам такія прыемныя словы: «Дажылі мы да часоў, калі беларускія кнігі выдаюцца як мае быць».

Дзякуй вам — чытачам! Дзякуй за кожнае добрае слова, якое мы чуем ад вас у офісе або чытаем у вашых водгуках у сацыяльных сетках. Дзякуй за матывацыю і натхненне, якое вы нам дорыце.
423 views14:13
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 15:17:23
Вельмі хочам падзяліцца з вамі цудоўнымі ілюстрацыямі, якія Ягор Яшчэня зрабіў спецыяльна для беларускага выдання «Балады пра маленькі буксір» Іосіфа Бродскага.

Яркія, сакавітыя марскія пейзажы, прыгожыя караблі. Са старонак гэтай кнігі чуваць, як шумяць хвалі і гудуць параходы.

Купляйце кнігу тут.
372 views12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 16:41:43 ​​Віншуем нашых чытачоў з Днём роднай мовы!

Цудоўна, што мы маем магчымасць знаёміцца з культурнай спадчынай розных краін на беларускай мове. Перакладчык Ігар Кулікоў працягвае дзяліцца цікавосткамі наконт свайго перакладу кнігі «Магабгарата», якая ўжо хутка выйдзе ў нашым выдавецтве:

"МАГАБГАРАТА: выбраныя аповеды" будзе новая адмена перакладу "Аповеду пра Шакунталу", які некаторыя ведаюць з майго папярэдняга перакладу "АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ" (тая кінга задумвалася дзеля перакладу п'есы Калідасы, а МБ была даважкам). Адмена новая, бо я ўдасканаліў перадачу арыгінальнага паэтычнага памеру, і таму стары пераклад давялося перарабіць.

Паводле тубыльнай традыцыі, усе індыйскія князі старажытнасьці належалі да дзьвюх дынастый: Сонечнай і Месяцовай. Да апошняга роду прылічаецца і князь ДУХШАНТА, пра чый шлюб з ШАКУНТАЛАЙ, дачкою рышы Вішвамıтры й апсары Мэнакı, і расказвае гэты аповед. Сынам Духшанты й Шакунталы быў БГАРАТА — першы cakravartin-, валадар усёй зямлі. Сярод яго нашчадкаў — пандавы й каўравы, героі МБ. Паводле самога Бгараты й яго нашчадкаў сталі называць і краіну, вядомую нам цяпер як Індыя. У Вішну-пуране (2.1.32) кажацца: "Таму й завецца сярод людзей гэтая краіна Bhārata-, што бацька перадаў яе [сыну] Бгарату, а сам выправіўся ў лес [, каб весьці там жыцьцё пустэльніка]". А ў іншым месцы (2.3.1) дадаецца: "Якая краіна на поўнач ад мора й на поўдзень ад Гімалаі, тая завецца Bhārata-, дзе жывуць нашчадкі Бгараты". У 1950 годзе, неўзабаве пасьля атрыманьня Індыяй незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі, у Індыйскай канстытуцыі было запісана: "India, that is Bharat, shall be a Union of States".»

Папярэдні заказ на кнігу тут, засталося ўсяго 3 дні.
188 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 12:58:26
Кнігу заўсёды лепш чытаць за кубачкам смачнай кавы.

Таму да Дня роднай мовы мы разам з KAVA запускаем акцыю:

— калі вы купіце кнігі ў нашым выдавецтве, то атрымаеце промакод са зніжкай на ўсю прадукцыю KAVA на іх сайце kavabel.by.
— калі вы ў найбліжэйшыя дні купіце каву ў KAVA — то атрымаеце промакод на прыемную зніжку на адзін заказ у нашай інтэрнэт-краме!

KAVA — гэта беларускі брэнд, які прывозіць толькі свежую каву. Натуральнае і якаснае кававае зерне з усяго свету смажаць у Мінску і адпраўляюць па ўсёй краіне. У інтэрнэт-краме вялікі выбар кавы з розных краін: Бразілія, Мексіка, Калумбія, Коста-Рыка і многія іншыя.

Акцыя працягнецца па 21.02.

Удзельнічайце ў акцыі і атрымлівайце асалоду ад кубачка гарачай кавы ў кампаніі з прыемнай кнігай.
368 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 17:28:47
БРОДСКІ ПА-БЕЛАРУСКУ!

У нас навінка«Балада пра маленькі буксір» Іосіфа Бродскага ў перакладзе Алесі Алейнік. Рэдактары — Віктар Марціновіч, Ксенія Шталенкова.

Сiмвалiчна, што «Балада пра маленькi буксiр» была першай публiкацыяй знакамiтага рускага паэта ў сябе на радзiме — у далёкiм 1962 годзе. Сёлета кніга святкуе 60-гадовы юбілей. Гэта першая кніга Бродскага на беларускай мове, і яе выхад мы прымеркавалі да Дня роднай мовы 21 лютага.

У вершы для дзяцей маленькі буксiр распавядае пра сваё цiкавае жыццё i прызначэнне.

Наклад кнігі абмежаваны, у продаж паступілі толькі 150 асобнікаў.

Купіць можна тут.
244 views14:28
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 15:13:29
Працягваеца папярэдні заказ на кнігу «Магабгарата»!

Перакладчык Ігар Кулікоў дзеліцца цікавымі фактамі пра кнігу:

«У "МАГАБГАРАТА: выбраныя аповеды" будзе пераклад аднае гісторыі, якая вядомая беларускаму чытачу ў пералажэньні Янкі Купалы пад назваю «Паляўнічы і пара галубкоў», якое было надрукавана ў зборніку «Шляхам жыцьця» (1910). Сам Купала, зразумела, санскрыту ня ведаў і арыгіналу не чытаў, але, імаверна, пачуў пераказ гэтай гісторыі ад Браніслава Эпімаха-Шыпілы, у якога жыў на кватэры падчас свайго навучаньня ў Санкт-Пецярбургу. Той жа, відаць, прачытаў гэты аповед у яго лацінскім перакладзе, зробленым адным зь першых санскрытолягаў Расейскай імпэрыі Каятанам Касовічам (дарэчы, выхадцам з Полацку).
Для тых, хто пытаў мяне наконт правапісу: Купала таксама пісаў "Магабгарата"!
Не забываем перадзамаўляць!»

Зрабіць папярэдні заказ можна тут.
408 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 16:55:58
Ці ведалі вы, што сёння не толькі Дзень закаханых, але і Міжнародны дзень дарэння кніг? Хочацца ў гэты дзень бачыць паўсюль людзей не толькі з кветкамі, але і са стосікамі кніг.

Давайце разам ствараць новыя прыемныя традыцыі!

Дарэчы, на нашым сайце januskevic.by шмат прывабных зніжак.
434 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 15:14:26
Зніжкі на дзіцячыя і падлеткавыя кнігі!

Дзеянне рамана Евы Вайтоўскай «Гарэзлівы пацалунак» адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу.

У аснове знакамітага твора «Крабат» нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда.
Пераклад — Сяргей Матырка.

У кнізе «Лапуховае поле» польскай пісьменніцы Катажыны Рырых дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда.
Пераклад — Ганна Янкута.
433 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 14:47:52
Дэтэктывы са зніжкай!

Падзеі дэтэктыўнага рамана «Акулярнік» вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага».
Пераклад — Анатоль Брусевіч.

Раман «Срэбная дарога» маладой пісьменніцы са Швецыі Сціны Джэксан выдзяляецца віртуозным спалучэннем крымінальнага сюжэта і злабадзённай сацыяльнай тэматыкі. Сучасны шведскі дэтэктыў, які быў прызнаны ў скандынаўскіх краінах найлепшай кнігай у гэтым жанры ў 2018 годзе.
Пераклад — Алена Казлова.
393 views11:47
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 15:54:47
Нобелеўскія лаўрэаты са зніжкай!

Амаль аднагодкі Герта Мюлер і Кадзуа Ісігура атрымалі Нобелеўскую прэмію па літаратуры не ў краіне свайго нараджэння.

Ісігура з’ехаў з Японіі ў 5 гадоў і прэмію атрымаў ужо ў Вялікабрытаніі ў 2017 годзе. Адзін з галоўных яго раманаў — «Не адпускай мяне» — увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе (паводле версіі часопіса «Time»).

34-гадовая Мюлер з’ехала з Румыніі ў ФРГ і ў 2009 годзе стала Нобелеўскай лаўрэаткай. Раман «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні, — чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак.
457 viewsedited  12:54
Адкрыць / каментаваць