Get Mystery Box with random crypto!

Дэтэктывы са зніжкай! Падзеі дэтэктыўнага рамана «Акулярнік» | Выдавецтва Янушкевіч

Дэтэктывы са зніжкай!

Падзеі дэтэктыўнага рамана «Акулярнік» вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага».
Пераклад — Анатоль Брусевіч.

Раман «Срэбная дарога» маладой пісьменніцы са Швецыі Сціны Джэксан выдзяляецца віртуозным спалучэннем крымінальнага сюжэта і злабадзённай сацыяльнай тэматыкі. Сучасны шведскі дэтэктыў, які быў прызнаны ў скандынаўскіх краінах найлепшай кнігай у гэтым жанры ў 2018 годзе.
Пераклад — Алена Казлова.