Get Mystery Box with random crypto!

Зніжкі на дзіцячыя і падлеткавыя кнігі! Дзеянне рамана Евы | Выдавецтва Янушкевіч

Зніжкі на дзіцячыя і падлеткавыя кнігі!

Дзеянне рамана Евы Вайтоўскай «Гарэзлівы пацалунак» адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу.

У аснове знакамітага твора «Крабат» нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда.
Пераклад — Сяргей Матырка.

У кнізе «Лапуховае поле» польскай пісьменніцы Катажыны Рырых дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда.
Пераклад — Ганна Янкута.