Get Mystery Box with random crypto!

Нобелеўскія лаўрэаты са зніжкай! Амаль аднагодкі Герта Мюлер | Выдавецтва Янушкевіч

Нобелеўскія лаўрэаты са зніжкай!

Амаль аднагодкі Герта Мюлер і Кадзуа Ісігура атрымалі Нобелеўскую прэмію па літаратуры не ў краіне свайго нараджэння.

Ісігура з’ехаў з Японіі ў 5 гадоў і прэмію атрымаў ужо ў Вялікабрытаніі ў 2017 годзе. Адзін з галоўных яго раманаў — «Не адпускай мяне» — увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе (паводле версіі часопіса «Time»).

34-гадовая Мюлер з’ехала з Румыніі ў ФРГ і ў 2009 годзе стала Нобелеўскай лаўрэаткай. Раман «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні, — чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак.