Get Mystery Box with random crypto!

Мы ўвесь час расказваем вам пра нашы кнігі, пра аўтараў і пера | Выдавецтва Янушкевіч

Мы ўвесь час расказваем вам пра нашы кнігі, пра аўтараў і перакладчыкаў, пра выдавецкі працэс. А сёння хочам падзякаваць людзям, якія таксама займаюць у гэтым вельмі важнае месца.

Учора наведвальніца сказала нам такія прыемныя словы: «Дажылі мы да часоў, калі беларускія кнігі выдаюцца як мае быць».

Дзякуй вам — чытачам! Дзякуй за кожнае добрае слова, якое мы чуем ад вас у офісе або чытаем у вашых водгуках у сацыяльных сетках. Дзякуй за матывацыю і натхненне, якое вы нам дорыце.