Get Mystery Box with random crypto!

​​Віншуем нашых чытачоў з Днём роднай мовы! Цудоўна, што мы м | Выдавецтва Янушкевіч

​​Віншуем нашых чытачоў з Днём роднай мовы!

Цудоўна, што мы маем магчымасць знаёміцца з культурнай спадчынай розных краін на беларускай мове. Перакладчык Ігар Кулікоў працягвае дзяліцца цікавосткамі наконт свайго перакладу кнігі «Магабгарата», якая ўжо хутка выйдзе ў нашым выдавецтве:

"МАГАБГАРАТА: выбраныя аповеды" будзе новая адмена перакладу "Аповеду пра Шакунталу", які некаторыя ведаюць з майго папярэдняга перакладу "АПОВЕД ПРА ШАКУНТАЛУ" (тая кінга задумвалася дзеля перакладу п'есы Калідасы, а МБ была даважкам). Адмена новая, бо я ўдасканаліў перадачу арыгінальнага паэтычнага памеру, і таму стары пераклад давялося перарабіць.

Паводле тубыльнай традыцыі, усе індыйскія князі старажытнасьці належалі да дзьвюх дынастый: Сонечнай і Месяцовай. Да апошняга роду прылічаецца і князь ДУХШАНТА, пра чый шлюб з ШАКУНТАЛАЙ, дачкою рышы Вішвамıтры й апсары Мэнакı, і расказвае гэты аповед. Сынам Духшанты й Шакунталы быў БГАРАТА — першы cakravartin-, валадар усёй зямлі. Сярод яго нашчадкаў — пандавы й каўравы, героі МБ. Паводле самога Бгараты й яго нашчадкаў сталі называць і краіну, вядомую нам цяпер як Індыя. У Вішну-пуране (2.1.32) кажацца: "Таму й завецца сярод людзей гэтая краіна Bhārata-, што бацька перадаў яе [сыну] Бгарату, а сам выправіўся ў лес [, каб весьці там жыцьцё пустэльніка]". А ў іншым месцы (2.3.1) дадаецца: "Якая краіна на поўнач ад мора й на поўдзень ад Гімалаі, тая завецца Bhārata-, дзе жывуць нашчадкі Бгараты". У 1950 годзе, неўзабаве пасьля атрыманьня Індыяй незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі, у Індыйскай канстытуцыі было запісана: "India, that is Bharat, shall be a Union of States".»

Папярэдні заказ на кнігу тут, засталося ўсяго 3 дні.