Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-01-24 15:33:49
Імя Геральта з Рывіі ўвайшло ў сусветную культуру не толькі дзякуючы ўласна кнігам Анджэя Сапкоўскага, але і з дапамогай камп’ютарных гульняў і кінематографу. Усё гэта дапаўняе і насычае свет, створаны польскім фантастам яшчэ ў мінулым стагоддзі.

Але дзе адбываюцца падзеі гэтай фэнтэзі-сагі? Каб адказаць на гэтыя пытанні Марцін Вэрэшчыньскі стварыў мапу свету Ведзьмара, абапіраючыся на аб’екты, якія згадваліся ў кнігах, гульнях, серыялах, коміксах.Таксама стваральнік браў пад увагу іншыя фанацкія мапы.

Дзякуючы мапе вы зможаце прасачыць лёсы герояў, зразумець тапаграфію кантынента і геапалітыку свету Ведзьмара. Гэта першая дакладная мапа такога кшталту.

Дэталёва разгледзець мапу можна тут.

А купіць беларускі пераклад кніг сагі можна тут (наклад першай часткі часова скончыўся):
«Вядзьмар. Меч наканавання»
«Вядзьмар. Кроў эльфаў»

Ці карыстаецеся вы мапамі, калі чытаеце фэнтэзі?
479 viewsedited  12:33
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 14:14:35
Хутка нашы чытачы нарэшце змогуць сабраць камплект беларускіх выданняў Эрвіна Мозэра!

25 студзеня з друку выходзіць доўгачаканае перавыданне першай кнігі «Неверагодныя гісторыі на дабранач» з абноўленым дызайнам вокладкі.

А другую кнігу «Дзівосныя гісторыі на дабранач» ужо можна купіць у нашай інтэрнэт-кнігарні.

Перакладчык абедзвюх кніг — Сяргей Матырка.

Толькі ў кнігах Мозэра каты сябруюць з крумкачамі, мышка ўтаймоўвае леапарда, а крот вызваляе мядзведзя з турмы.

А з якой з гэтых кніг пачалася ваша вандроўка ў сусветы Эрвіна Мозэра?
424 views11:14
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 15:18:34
Ужо 25 студзеня ў продажы з’явяцца адразу дзве кнігі яркіх прадстаўнікоў польскай літаратуры. Класічны касмічны Лем і сучасная магічная Словік.

«Зорныя дзённікі» Станіслава Лема — перліна класічнай фантастыкі. Самыя незвычайныя касмічныя падарожжы Іёна Тіхага. Пераклад — Марыя Пушкіна.

«Зімоўка» Дамінікі Словік — магічны рэалізм у атмасферы польскай правінцыі. Містычная і амаль дэтэктыўная гісторыя невялічкага мястэчка Цукроўка. Пераклад — Уладзімір Лянкевіч, Алена Пятровіч.

Чытайце фрагменты на fragments.by, хутка ў продажы на januskevic.by.
421 views12:18
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 14:10:51
468 views11:10
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 16:04:09 Ёсць кнігі, якія чытаеш, а ёсць кнігі, якімі зачытваешся. "Зімоўка" Дамінікі Словік — менавіта з такіх.

На "ФРАГМЕНТАХ" выкладзены пачатак гэтай цудоўнай кнігі. У прыкладзеных файлах EPUB, MOBI i PDF урывак тэксту нашмат большы, чым проста на інтэрнэт-старонцы.

Прэм'ера кнігі — 25 студзеня. Наклад ужо едзе з віленскай друкарні.

https://fragments.by/zimouka
123 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 14:20:09
НАВІНА!
Запрацавала дастаўка кніг кур'ерам па Мінску. Кошт — 8,00 руб.

Заказы будуць дастаўляцца два разы на тыдзень: аўторак-серада і пятніца-субота. Для выбару два часавыя інтэрвалы: у буднія дні 09.00-17.00 альбо 18.00-22.00, у суботу цягам дня да 16.00. Аплата пры атрыманні наяўнымі і банкаўскай карткай альбо анлайн праз ЕРИП і банкаўскай карткай.

Карыстайцеся, калі ласка!
482 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 17:02:15
Зачытаўся і заснуў! Гісторыі ж на дабранач. Паспрабуйце — ці спрацуюць апавяданні Эрвіна Мозэра з вамі і вашымі дзецьмі.

Таксама хочам адказаць на пытанне, якое часта атрымліваем ад чытачоў: «Дзівосныя гісторыі на дабранач» і «Неверагодныя гісторыі на дабранач» — гэта дзве розныя кнігі. Іх аб'ядноўваюць, вядома ж, аўтар Эрвін Мозэр і перакладчык Сяргей Матырка, а таксама фармат — невялічкія ілюстраваныя гісторыі з нечаканымі персанажамі ў нечаканых варунках.

«Дзівосныя гісторыі на дабранач» ужо можна купіць тут.

А перавыданне кнігі «Неверагодныя гісторыі на дабранач» чакае вас ужо хутка. Пасля выхаду ў 2019 годзе кніга была нашым бестселерам, а перакладчык нават атрымаў за яе Прэмію імя Карласа Шэрмана.
427 viewsedited  14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 16:23:39
— Бачыў, у вас можна купіць беларускія кнігі. Сябар у Маскве жыве некалькі гадоў. Хачу яму зрабіць падарунак, каб не забываў беларускую мову, — заходзіў да нас нядаўна пакупнік.

Якія кнігі ён выбраў? Сакрэт. Мо той маскоўскі беларус чытае таксама гэты пост.

А вы не забывайце, што мы высылаем кнігі ў любую краіну свету. І, вядома ж, у любы куток Беларусі. Рабіце падарункі сабе і сябрам. Памятайце, што кнігі дарыць можна і не на святы, а проста так, без нагоды.
462 views13:23
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 17:25:13
Адзін дзень застаўся да завяршэння папярэдняга заказу на кнігу Станіслава Лема «Зорныя дзённікі»!

Звяртаем вашу ўвагу, што гэта зручная магчымасць атрымаць кнігу па найніжэйшай цане.

Пазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма з «Зорнымі дзённікамі» Станіслава Лема. Разам з галоўным героем Іёнам Тіхім чытач зможа адправіцца ў самыя незвычайныя касмічныя падарожжы. Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.

Папярэдні заказ тут.
441 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 17:37:44 ​​Пра што кніга Наталлі Паваляевай «Сара Даниус: мода в литературе и литература в моде»? Вось адзін з эпізодаў.

У 2013-м Сару Даніус абралі членам Шведскай акадэміі. Рыхтавалася адмысловае пасяджэнне, на якім яна ўступіла б на пасаду. Мерапремства прадугледжвала дрэс-код: фрак для мужчын, доўгая сукенка – для жанчын. Даніус звярнулася да вядомага шведскага куцюр’е Пера Энгсхедэна. Пачаліся прымеркі, выбар тканіны. І ў гэты час Даніус арганізавала ў Стакгольме міжнародную канферэнцыю па творчасці Марселя Пруста. І як Сара была здзіўлена, калі сярод чатырохсот слухачоў на канферэнцыі ўбачыла і Энгсхедэна, хоць і ведала яго любоў да Пруста. Але ж аказалася, што куцюр’е прыйшоў не толькі паслухаць даклад пра любімага пісьменніка, але найперш каб вывучыць саму Даніус: як яна рухаецца, як гаворыць.
Вынікам той працы стала чорная сукенка да падлогі са шлейфам – штосьці сярэдняе, як сама Даніус характарызавала, паміж ўбраннем манашкі, бібліятэкаркі і дзівы з начнога клуба.

Як Сара Даніус прыўносіла моду ў літаратуру, а ў літаратуры знаходзіла моду, чытайце ў кнізе Наталлі Паваляевай.

Набыць можна па спасылцы: https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4320
464 views14:37
Адкрыць / каментаваць