Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-12-29 13:38:56 ​​Вырашылі закончыць пад Новы год серыю пастоў пра нашы самыя адметныя, прарыўныя кнігі, па адной на кожны год нашага існавання, якія можна лічыць пэўнай вехай у нашай дзейнасці. Дастойных такой адзнакі кніг мы насамрэч выпускалі кожны год шмат, але будзем арыентавацца менавіта на адну з іх.

2019 год. Канечне, гэта «Гары Потэр і філасофскі камень»! Кніга прагрымела яшчэ ў момант анонсу, пры тым мы зрабілі яго, яшчэ не падпісаўшы кантракт (а-яй-яй!), за што атрымалі строгую вымову ад праваўладальнікаў. Затым быў ажыятажны старт продажаў у Доме кнігі «Светач» 14 снежня 2019 года. Неверагодны поспех быў замацаваны «Кніжнай ноччу Гары Потэра» ў лютым 2020 года. Аказваецца, людзі вельмі-вельмі моцна чакалі такое свята! І яно атрымалася на ўсе сто, у немалай ступені дзякуючы пасольству Вялікабрытаніі і дапамозе яго супрацоўнікаў.

Пераклад Алены Пятровіч здабыў безліч прыхільных ацэнак ад чытачоў і блогераў, а ў мінулым годзе яна нарэшце атрымала Прэмію Карласа Шэрмана, тым самым пацвердзіўшы высокую якасць сваёй працы і сярод экспертнай супольнасці. Сёння ўжо трэндам сталі парады ў Інстаграме і іншых сацыяльных сетках абавязкова знаёміцца з беларускімі перакладамі твораў Джоан Роўлінг, аддаючы ім перавагу перад рускімі тэкстамі.

Для развіцця выдавецтва першая кніга пра Гары Потэра мае сапраўды магічнае значэнне. Менавіта з яе выхаду мы значна актывізаваліся і імкліва сталі нарошчваць базу адданых чытачоў і пакупнікоў розных сваіх кніг.
275 views10:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 18:18:41
Не супраць? Хочам адпачыць.
389 views15:18
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 15:26:11
Наша самая яркая і запамінальная кніга — «Снежная сястра» — гэта найлепшы падарунак на зімовыя святы.

Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя.

Выдатны падарунак на Каляды і Новы год для ўсіх, хто цэніць сучасныя арыгінальныя сюжэты ў дзіцячай літаратуры, пазбягае стэрэатыпаў і гатовы прымаць жыццё з усімі радасцямі і бедамі.

Купіць тут: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4214/
301 views12:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 16:16:19
Рубрыка «Парады на Каляды» працягваецца!

Калі людзі, для якіх вы выбіраеце падарункі, аддаюць перавагу літаратуры ў жанры нон-фікшн, то мы можам прапанаваць такія варыянты на розныя тэмы:

Максім Жбанкоў «SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну» — суплет пярэстых (стылістычна і моўна) тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы.

Сяргей Шапран «Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія» — кніга, прысвечаная Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць.

Павел Волотович, Алексей Ковалёв «Огромная тень дождевого червя: Почти правдивая история группы Neuro Dubel» — краткая биография группы «Нейро Дюбель» времён её «золотого состава», рассказанная непосредственными свидетелями описываемых событий.
299 views13:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 17:33:15
Снежань у нашым выдавецтве багаты на навінкі!

Учора атрымалі з друкарні яшчэ дзве цікавыя кнігі:

Леў Талстой «Уваскрэсенне» — апошні раман пісьменніка, маштабны мастацкі эксперымент. Аўтар правярае на трываласць свае ўласныя філасофскія погляды шляхам сутыкнення іх з самой рэчаіснасцю.

Наталья Поваляева «Сара Даниус: мода в литературе и литература в моде» — в книге исследуется то, как в научных трудах, эссеистике и сарториальных практиках Сары Даниус соединились два главных интереса ее жизни — литература и мода.
284 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 15:14:09
Купить книгу можно тут: https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4236/
390 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 15:14:03
25 лет назад, 20 декабря 1996 года, в минском Дворце шахмат и шашек группа «Нейро Дюбель» презентовала свой культовый альбом «Жестокое Самоубийство Универсальной Нарезкой Бёрнера». За первые два месяца без особой рекламы было продано более 5 тысяч кассет с этим альбомом. Александр Куллинкович признался, что этот «ЖСУНБ» стал единственным за почти 30-летнюю историю группы альбомом, который финансово окупился.

Альбом записали и презентовали без второго фронтмена Юрия «Паскуды» Наумова: он отбывал срок в шкловской колонии. Друзья скручивали доллары и прятали их в колбасу, чтобы Паскуда мог покупать себе сигареты. Главными хитами альбома стали песня «Гагарин» и кавер на песню «Здравствуй, чужая милая», которую еще с 50-ых исполняли многие шансонье. Александр Солодуха пытался выразить свои претензии, но Куллинкович ему возразил «Мы с тобой оба знаем, что эта песня не твоя».

Кстати, обложки и для культового альбома «ЖСУНБ», и для книги «Огромная тень дождевого червя» нарисовала Наталья Поваляева.
387 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 18:33:34
Рубрыка «Парады на Каляды» ад нашага выдавецтва працягваецца!

Сёння раім кнігі для самых патрабавальных дарослых. Наша нобелеўская серыя Noblesse Oblige — ідэальны варыянт для дасведчаных чытачоў.

За амаль 5 гадоў у серыі выйшла ўжо 9 кніг, з якіх на сёння ў продажы 7. Маем кнігі нобелеўскіх лаўрэатаў на 6 мовах: іспанская, фінская, нямецкая, партугальская, англійская, турэцкая. Тут ёсць як і прызнаныя класікі літаратуры (Томас Ман), так і папулярныя сучасныя аўтары (Кадзуа Ісігура).

Выбірайце і купляйце кнігі серыі на нашым сайце.
409 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 16:23:08
Дачакаліся!
Трэці том сагі Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — «Кроў эльфаў» — ужо ў продажы.

Галоўнае пытанне, што стаіць перад героямі трэцяй кнігі — пытанне выбару. У барацьбе за ўласнае выжыванне і выжыванне свайго свету ў кожнага свая праўда, але што рабіць, калі разумееш, што ўсе праўды і ўсе істоты роўныя? Любы выбар можа аказац­ца памылкай, самы правільны выбар можа прывесці да жах­лівых наступстваў, але найвялікшая памылка — увогуле не зрабіць выбару.

Якая з трох вокладак вам пакуль падабаецца найбольш?
Мастак — Улад Пятручык, пераклад — Кацярына Маціеўская.

Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4305/
585 views13:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 19:36:49
У нашым выдавецтве ўжо можна купіць доўгачаканы працяг апавяданняў аўстрыйскага пісьменніка Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач» у перакладзе Сяргея Матыркі.

З нагоды выхаду кнігі перакладчык завітаў у падкаст Bellit, каб расказаць пра Мозэра, яго творчасць, прыемнасці і цяжкасці, з якімі сутыкнуўся, калі працаваў над перакладам. А таксама прачытаў некалькі апавяданняў.

Паслухаць прэзентацыю кнігі можна на ўсіх падкаст-пляцоўках: https://podcast.ru/1507446716

А купіць кнігу — на нашым сайце: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4308/
828 views16:36
Адкрыць / каментаваць