Get Mystery Box with random crypto!

Рубрыка «Парады на Каляды» ад нашага выдавецтва працягваецца! | Выдавецтва Янушкевіч

Рубрыка «Парады на Каляды» ад нашага выдавецтва працягваецца!

Сёння раім кнігі для самых патрабавальных дарослых. Наша нобелеўская серыя Noblesse Oblige — ідэальны варыянт для дасведчаных чытачоў.

За амаль 5 гадоў у серыі выйшла ўжо 9 кніг, з якіх на сёння ў продажы 7. Маем кнігі нобелеўскіх лаўрэатаў на 6 мовах: іспанская, фінская, нямецкая, партугальская, англійская, турэцкая. Тут ёсць як і прызнаныя класікі літаратуры (Томас Ман), так і папулярныя сучасныя аўтары (Кадзуа Ісігура).

Выбірайце і купляйце кнігі серыі на нашым сайце.