Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-12-01 16:49:30 ​​НОВАЯ КНІГА!

Унікальнае выданне ўчора мы забралі з друкарні — "КАЗКІ РУЗАЛІ АСЬМАК, запісаныя Адамам Багдановічам". Але лепей дамо слова ўкладальніку Антону Францішку Брылю.

"Рузаля (альбо афіцыйна Разалія Казіміраўна) Асьмак правяла жыццё, амаль не пакідаючы родныя Халопенічы. Яна нарадзілася каля 1822 г. у сям’і Казіміра Лісоўскага і Хрысціны з Парэцкіх, у 1840 г. выйшла за краўца Тамаша Асьмака, рана засталася ўдавою, сама выгадавала траіх дзяцей, зарабляючы на жыццё шыццём адзення, а сярод суседзяў мела славу знахаркі і выключнай расказчыцы казак і легенд. Памерла яна там жа, у Халопенічах, імаверна ў 1877 г., і была пахаваная на старых могілках за ўскрайкам мястэчка.
Амаль усё аб ёй мы ведаем з успамінаў яе ўнука, Адама Ягоравіча Багдановіча, хіба што паасобныя даты ўдакладняюцца па архіўных дакументах. Адам Багдановіч згадвае, што яшчэ ў дзяцінстве спрабаваў пераказваць бабіны казкі равеснікам, пераймаючы яе манеру і выразы. А праз некалькі гадоў пасля смерці бабкі ён, на той час ужо навучэнец Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, узяўся запісваць чутае ў дзяцінстве з памяці для фалькларыста Паўла Шэйна і пакрысе працягваў гэтую справу каля дзесяцігоддзя. Так з’явіліся пісьмовыя тэксты халопеніцкіх казак: рэпертуар красамоўнай традыцыйнай расказчыцы, крануты далікатнай, нават ненаўмыснай, літаратурнай апрацоўкай — бо на паперу яго пераносіў дзяцюк з учэпістай памяццю, але ўжо добра знаёмы з кніжнай прозай і паэзіяй і сам не пазбаўлены апавядальніцкага таленту. У выніку казкі чытаюцца па-кніжнаму гладка — але трымаюцца жывой мясцовай гаворкі і захоўваюць, наколькі можна меркаваць, адметны голас расказчыцы.
Упершыню гэтыя запісы выйшлі ў свет у другім томе збору Шэйна ў 1893 г. і ўжо адтуль трапілі ў пазнейшыя выданні беларускага фальклору. Сярод ранніх чытачоў былі, між іншым, не толькі дарослыя адмыслоўцы, але і Адамавы дзеці, праўнукі Рузалі Асьмак, у тым ліку будучы паэт Максім Багдановіч.
Мы запрашаем чытачоў паглядзець на халопеніцкія казкі як на асобную і надзвычай цікавую з’яву, вартую ўласнага месца ў беларускай літаратуры XIX ст. У кнігу ўвайшло сем казак: чатыры яўна атрыбутаваныя Рузалі Асьмак у запісах і яшчэ тры, якія можна ўпэўнена звязаць з яе іменем дзякуючы згадкам ва ўспамінах Адама Багдановіча. Для большасці тэкстаў атрымалася выявіць рукапісы і, адпаведна, выправіць памылкі старога выдання — здаецца, упершыню. Атрыбуцыю і абмеркаванне рэшты казак з Халопенічаў мы пакуль пакідаем убаку: для першага ўважлівага чытання сямі акурат дастаткова."

Цана — 9,99 руб.

Купіць тут.
336 views13:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 13:35:16
ПАЧЫНАЕМ!
Толькі на бліжэйшыя 7 дзён адкрываем папярэдні заказ на кнігу Эрвіна Мозэра "ДЗІВОСНЫЯ ГІСТОРЫІ НА ДАБРАНАЧ".

77 гісторый для самых маленькіх і не толькі, каб здзіўляцца і марыць, каб убачыць чароўныя сны. У першы дзень зімы распачынаем сезон найлепшых навагодніх падарункаў!

Цана — 29,00 руб.
Пераклад — Сяргей Матырка.

Папярэдні заказ — https://booksbox.by/
264 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 18:32:39 Даўно марылi даведацца, як на паліцах кнігарняў з'яўляюцца выдатныя беларускамоўныя кнігі? Праект кафедры культуралогіі БДУ «Культурология без границ» запрашае вас на iмпрэзу – open-talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам!

Мы паразмаўляем пра спецыфіку працы кніжнага выдавецтва ў Беларусі і сучасную беларускую літаратуру. Абмяркуем наступныя пытанні:
– Як выдавецтва знаходзіць свайго аўтара, перакладчыка, дызайнера і як ствараюцца ідэальныя кнігі;
– З чаго складаецца беларускамоўны кніжны рынак і што яго чакае.

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з культурным цэнтрам Вершы.

Дзе i калi: Вершы, вул. Кастрычнiцкая, 19; 2 снежня ў 17.30

Уваход: free donation

Рэгістрацыя тут.

Не забывайцеся пра маскi!
384 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 20:28:01
Выхад кнігі Анджэя Сапкоўскага "ВЯДЗЬМАР. КРОЎ ЭЛЬФАЎ" затрымліваецца на тыдзень.

Вінаваты COVID, дэфіцыт паперы і іншых паліграфічных матэрыялаў, складаная сітуацыя з транспартам на памежных пераходах.

Чакаем кнігу 13 снежня!
І яшчэ ёсць некалькі гадзін, каб зрабіць папярэдні заказ https://booksbox.by/
372 views17:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 16:44:52
Сёння апоўначы скончыцца папярэдні заказ на дзве гэтыя кнігі:

Анджэй Сапкоўскі «Вядзьмар. Кроў эльфаў» — працяг гісторыі пра легендарнага Геральта з Рывіі, ужо трэці том цыкла.

Габрыэль Гарсія Маркес «Восень патрыярха» — моцны раман ад класіка лацінаамерыканскай літаратуры.

Завітвайце на booksbox.by і афармляйце папярэдні заказ. Засталося некалькі гадзін!
388 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 18:43:44
Вось так ад нас два дні выходзяць пакупнікі Цудоўныя кніжныя нарыхтоўкі на доўгія зімовыя вечары. Дзякуй усім!

«Чорная пятніца» працягваецца і сёння, у вас ёсць яшчэ некалькі гадзін, каб паспець заказаць нашы кнігі з выдатнымі зніжкамі.

Завітвайце не januskevic.by!
264 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 15:56:43
Някляеў, якога вы не ведаеце. Чатырохсотстаронкавае падарожжа з паэтам даўжынёю ў 65 гадоў.

Толькі 27 і 28 лістапада за 4,99 руб.

Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/nonfiction/3889/
118 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 12:33:40
— Я магу чытаць толькі на працы, — кажа пакупнік, выбіраючы кнігі ў нашым офісе.
— Добрая праца, калі там яшчэ і чытаць можаце.
— Дзяжуру суткі, два дні — выхадныя. Хапае і для кніг часу на працы.

І набыў ён стос кніг на дзяжурства.

У вас таксама ёсць магчымасць набыць у нас кнігі з вялікімі зніжкамі. Напрыклад, раман французскага пісьменніка, які нарадзіўся ў Вільні, — «Абяцанне на досвітку» Рамэна Гары.

Сезон кніганарыхтовак не скончыўся! Апошні дзень зніжак — 28 лістапада.

januskevic.by
257 viewsedited  09:33
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 15:47:50
«Жадан – гэта той, які музыкант?» – спытаў адзін з пакупнікоў, паказваючы на кнігу «Інтэрнат». Аказваецца, ёсць людзі, які найперш ведаюць Сяргія па яго гурце «Жадан і сабакі», а не як пісьменніка.

Ад сёння і да нядзелі раман «Інтэрнат» Сяргія Жадана ў перакладзе Наталкі Бабінай – усяго за 9.99!

Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4069/

І звярніце ўвагу на гурт «Жадан і Собаки».
298 views12:47
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 13:21:47
Дзякуй перакладчыцы Вользе Гронскай за новы неафіцыйны слоган нашага выдавецтва, які выдатна пасуе да «чорнай пятніцы».

Нагадваем, што зніжкі на нашым сайце ўжо ёсць! Акцыя працягваецца да 28 лістапада. Паштовая дастаўка ў гэты перыяд каштуе 3 рублі, да кожнага заказа ад 100 рублёў мы далучым кніжны падарунак, а наш офіс працуе ў суботу 27 лістапада.

Запрашаем на januskevic.by!
352 views10:21
Адкрыць / каментаваць