Get Mystery Box with random crypto!

Даўно марылi даведацца, як на паліцах кнігарняў з'яўляюцца выд | Выдавецтва Янушкевіч

Даўно марылi даведацца, як на паліцах кнігарняў з'яўляюцца выдатныя беларускамоўныя кнігі? Праект кафедры культуралогіі БДУ «Культурология без границ» запрашае вас на iмпрэзу – open-talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам!

Мы паразмаўляем пра спецыфіку працы кніжнага выдавецтва ў Беларусі і сучасную беларускую літаратуру. Абмяркуем наступныя пытанні:
– Як выдавецтва знаходзіць свайго аўтара, перакладчыка, дызайнера і як ствараюцца ідэальныя кнігі;
– З чаго складаецца беларускамоўны кніжны рынак і што яго чакае.

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з культурным цэнтрам Вершы.

Дзе i калi: Вершы, вул. Кастрычнiцкая, 19; 2 снежня ў 17.30

Уваход: free donation

Рэгістрацыя тут.

Не забывайцеся пра маскi!