Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 26

2021-01-26 15:08:15
Успомніць лета, вярнуцца ў дзяцінства, пагуляць з сябрамі на вуліцы... Усё гэта можна зрабіць з дапамогай кнігі "Лапуховае поле".

Яе героі — звычайныя дзеці са звычайнага падворка. Хаця якія ж яны звычайныя? Яны бачаць, як хтосьці ператвараецца ў жабу, як у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, яе таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, як арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда.

Кніга вядомай польскай пісьменніцы Катажыны Рырых атрымала прэстыжную літаратурную ўзнагароду польскага аддзялення IBBY "Кніга года 2017" для дзяцей.

Пераклала з польскай Ганна Янкута, ілюстрацыі Гражыны Рыгаль.

Купляйце ў нашай інтэрнэт-кнігарні: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4156/
329 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2021-01-25 13:02:43 #літ_агляд

Дэбютны дэтэктыў шведскай аўтаркі. Змрочная і трывожная сямейная драма пра бацькоўскую апантанасць, патуранне сваім фізіялагічным патрэбам і сілу сям’і.

https://telegra.ph/Sc%D1%96na-Dzhehksan-Srehbnaya-daroga-YAnushkev%D1%96ch-2020-g-01-20
317 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-01-25 13:02:43 Водгук на нашу кнігу "Срэбная дарога" ад Насты Карнацкай.
394 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-01-22 11:31:32
Учора да нас завітала гаспадыня таксы. Убачыўшы кнігу «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга», без ваганняў набыла яе — персанаж кнігі менавіта такса. А гаспадыня стыльнага джэк-расал-тэр’ера з фота вырашыла патрэніраваць свайго сабачку на пошук ваўкоў — выбрала чарадзейныя казкі «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».

Кнігі пра сабачак, коцікаў, каровак і нават парсючкоў у нас яшчэ ёсць. Заходзьце з гадаванцамі і без. Кожнаму падбяром кнігу.
672 viewsedited  08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-01-21 15:59:57
463 views12:59
Адкрыць / каментаваць
2021-01-21 15:41:07
Увага, зніжкі

Да 23 студзеня можна купіць кнігу Сяргія Жадана "Інтэрнат" усяго за 9,45 р.

Гэта гісторыя маладога настаўніка, які ў студзені 2015-га на Данбасе плануе перавезці пляменніка дамоў са школы-інтэрната на другім канцы горада. Ён падзелены паміж двума бакамі збройнага канфлікту. Школа, у якой застаўся хлопчык, трапіла пад абстрэл — у ёй ужо небяспечна. Вяртанне дахаты ператвараецца ў жорсткае выпрабаванне…

Вядомы ўкраінскі пісьменнік Сяргій Жадан з неверагодным эмацыянальным напружаннем апісвае, як знаёмае асяроддзе за кароткі час ператвараецца ў жудасную апакаліптычную карціну. Гэта гісторыя пра няскораных людзей, якія супрацьстаяць страху і разбурэнню.

Купляйце ў нашай анлайн-кнігарні: https://januskevic.by/product_day/
1.5K viewsedited  12:41
Адкрыць / каментаваць
2021-01-20 10:13:12
Першай нашай кнігай у 2021 годзе павінна была стаць знакамітая аповесць нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера "Крабат".
Кніга падлеткавая, але, безумоўна, будзе цікавая і дарослым.

Лужыца, канец сямнаццатага стагоддзя.
Дзіўны голас у сне заклікае сірату Крабата пакінуць сваіх спадарожнікаў і пайсці да млына на Козелевых багнах. Гэта месца лічаць праклятым, але хлопчык ідзе на покліч. Ліхая пагалоска пацвярджаецца: млын аказваецца Школай чорнае магіі, а аднавокі млынар — настаўнікам, які з надыходам ночы пасвячае сваіх вучняў у сакрэты Таемных мастацтваў. Але за авалоданне магічнымі ведамі давядзецца заплаціць высокую цану...

Пераклад з нямецкай ажыццявіў Сяргей Матырка, рэдактурай займалася Вольга Гронская, карэктурай — Наста Анцімонік, а дызайнерам вокладкі ўпершыню для нашага выдавецтва выступіла Наста Капульцэвіч. 250 старонак у цвёрдай вокладцы.

Продажы кнігі павінны былі распачацца 1 лютага. Але зараз няясна, калі гэта можа быць, выпуск кнігі адкладваецца...
424 viewsedited  07:13
Адкрыць / каментаваць
2021-01-19 12:38:12
Сябры, наша інтэрнэт-кнігарня працуе ў звычайным рэжыме. Нашы банкаўскія рахункі заблакаваны — і мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца. Але мы па-ранейшаму можам прадаваць свае кнігі. Калі вы прыглядаліся да раманаў Балахонава і Руні, да дэтэктываў Джэксан і Бонды, да казкі Бахарэвіча, да фэнтэзі Сапкоўскага і Длатоўскай, можаце смела набываць іх зараз.
Чакаем вас на januskevic.by!
3.9K views09:38
Адкрыць / каментаваць
2021-01-13 15:34:49
У вас яшчэ ёсць магчымасць ухапіць апошнія асобнікі кнігі Анкі Упалы "На заснежаны востраў", якая выдатна пасуе надвор'ю, што мы бачым за акном. Прынамсі апошнія дні беларуская сталіца таксама нагадвае заснежаны востраў.

Раім кнігу аматарам дзённікавай, аўтабіяграфічнай літаратуры, а таксама тым, хто цікавіцца Швецыяй, а таксама міжкультурнымі і міжнацыянальнымі кантактамі.

Купляйце кнігу на нашым сайце: https://januskevic.by/catalog/proza/4098/
671 viewsedited  12:34
Адкрыць / каментаваць
2021-01-12 14:51:46
"Я нарадзілася
з вандроўным цыркам унутры.
З цыркам, толькі падумай,
у палескай вёсцы.
Жанглёры, акрабаты,
барадатыя жанчыны...
Які сорам!"

Віншуем з днём нараджэння нашу аўтарку Юлю Цімафееву! Няхай творчасць унутры ніколі не заканчваецца.
578 viewsedited  11:51
Адкрыць / каментаваць