Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2021-12-13 14:46:12
Зіма — час рабіць падарункі!

Мы запускаем навагоднія зніжкі ўжо цяпер, каб у вас быў час спакойна выбіраць падарункі. Парадуйце сябе і сваіх блізкіх добрымі кнігамі.

Шукайце зніжкі тут.
294 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 16:05:55
Купіць кнігу можна тут.
291 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 16:05:31
Дзякуй Ігару Бабкову за водгук на кнігу Ігара Кулікова «Вецер нішто і рэха цьмы»!
292 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 17:48:30
Свой агляд кніг, якія можна падарыць на зімовыя святы, мы пачынаем з нашай самай зімовай і самай каляднай кнігі.

«Снежная сястра» — гэта прыгожая і кранальная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя.

Выдатны падарунак на Каляды і Новы год для ўсіх, хто цэніць сучасныя арыгінальныя сюжэты ў дзіцячай літаратуры, пазбягае стэрэатыпаў і гатовы прымаць жыццё з усімі радасцямі і бедамі.

Гартайце фота, разглядайце ілюстрацыі — гэтая кніга стане выдатным падарункам нават для дарослых, якія ўсё яшчэ ўмеюць верыць у цуд.

Купіць «Снежную сястру» можна тут: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4214/
344 views14:48
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 16:51:36
Паэтычная навінка ў нашым выдавецтве!

«Снегавая легенда»
— зборнік аднаго з найвыбітнейшых шведскіх паэтаў ХХ стагоддзя Вернэра Аспенстрэма. Кніга выйшла ў Швецыі ў 1949 годзе і мела вялікі поспех у чытачоў і крытыкаў. Адначасова з мовай сімвалаў, звычайнай для шведскай паэзіі 1940-х гадоў, у гэтых вершах назіраецца набліжэнне да больш простых і канкрэтных вобразаў, уласных перажыванняў, штодзённых назіранняў, уражанняў ад прыроды і тыповых у далейшай творчасці паэта гумарыстычных мініяцюр.

Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай.

Купляйце на нашым сайце: https://januskevic.by/catalog/paezija/4315/
307 views13:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 18:17:54
Лавіце адну з 77 гісторый Эрвіна Мозэра з новай кнігі «Дзівосныя гісторыі на дабранач», якая выйдзе ў нашым выдавецтве 20 снежня.

Сёння а 22-й гадзіне заканчваецца папярэдні заказ на https://booksbox.by/

Не забудзьцеся! Потым цана ў кнігарні будзе 31,99 руб.
290 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 12:33:19
Чакалі ці не чакалі?

У студзені нарэшце выйдзе кніга Станіслава Лема "ЗОРНЫЯ ДЗЁННІКІ", прымеркаваная да стогадовага юбілею славутага польскага пісьменніка. Неўміручая класіка навуковай фантастыкі!

Пераклад найвышэйшага гатунку ад Марыі Пушкінай, з руплівай працай рэдактара Марыны Казлоўскай. Арыгінальны дызайн вокладкі Наталлі Паваляевай.

Неўзабаве выкладзем фрагмент
312 views09:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 14:47:47
395 views11:47
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 13:33:55
— З сябрам вырашылі, што пачнём два дні на тыдзень размаўляць па-беларуску. Спачатку было складана, а з часам уцягнуліся.

Такую гісторыю расказаў нам адзін з чытачоў. А каб узбагачаць лексіку, ён чытае кнігі па-беларуску. І на гэты раз зайшоў па кнігі. Сярод яго набытку быў і 700-старонкавы дэтэктыў «Акулярнік» Катажыны Бонды.
Чытанне ўзбагачае.

Купіць кнігу можна тут.
666 viewsedited  10:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 22:47:51 Выдавецтва Янушкевіч pinned a photo
19:47
Адкрыць / каментаваць