Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-01-06 18:44:40
У канцы студзеня выйдзе перавыданне легендарнай кнігі Эрвіна Мозэра «Неверагодныя гісторыі на дабранач». У новым афармленні, сугучным з нядаўна выйшаўшымі «Дзівоснымі гісторыямі на дабранач».

У нас цягам апошняга года вельмі часта пыталіся пра гэтую цудоўную кнігу для дзяцей 4+. І яна сапраўды вартая, каб правесці 88 вечароў з гісторыямі на дабранач!

Дарэчы, за пераклад гэтай кнігі з нямецкай мовы перакладчык Сяргей Матырка быў уганараваны Прэміяй імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад дзіцячай кнігі.

Сачыце за навінамі!
https://januskevic.by/catalog/anons/4347/
508 viewsedited  15:44
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 15:12:07
АНОНС

З гэтай кнігай мы звязваем асабліва вялікія спадзяванні. Раман Дамінікі Словік «Зімоўка» — проста бомба! Тут ёсць усё: рэалізм і магія, дэтэктыўная лінія і элементы трылеру, сямейная драма і выдатны паказ жыцця шараговага правінцыйнага мястэчка недзе на поўдні Польшчы. Недарма кніга ўмомант скаланула сэрцы польскіх чытачоў, прадалася шматтысячным накладам і атрымала прэстыжную прэмію «Пашпарт "Палітыкі"».

Дамініка Словік належыць да новага пакалення польскіх літаратараў, якія адкрываюць у сваёй творчасці новыя тэмы і сэнсы, умеюць закруціць сюжэт да галавакружэння. Да таго ж, пісьменніца выдатная апавядальніца з вытанчаным стылем.

Не прапусціце гэтую важную кнігу, сапраўдную асалоду для чытання. Кніга вялікая па аб'ёме — 572 старонкі.

Выхад — 25 студзеня.

https://januskevic.by/catalog/anons/4344/
598 views12:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 15:31:18
Рэйтынг продажаў інтэрнэт-кнігарні Januskevic.by за 2021 год. Сюды ўключаныя і продажы па папярэдніх заказах. Лідзіруюць кнігі пра Гары Потэра, прытым з добрым адрывам. Але асабліва мы рады за чацвёрку нашых беларускіх аўтараў, якія апынуліся ў "дзясятцы".

Якія кнігі з гэтай дзясяткі вы ўжо прачыталі?
511 views12:31
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 13:21:08
Мы працягнулі акцыю з навагоднімі зніжкамі да 9 студзеня ўключна! Уперадзе яшчэ шмат святаў, спяшайцеся радаваць сябе і сваіх блізкіх кніжнымі падарункамі!
https://januskevic.by/catalog/novyhod-znizki/
511 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 15:52:37
Насамрэч гэтую кнігу мы маглі і хацелі выдаць у 2022 годзе (тэкст перакладу ўжо гатовы!), аднак працяглыя перамовы з праваўладальнікамі з Вялікабрытаніі скончыліся беспаспяхова.

Таму прыходзіцца чакаць сканчэння тэрміну выхаду правоў для Беларусі, а гэта наступіць праз 50 гадоў пасля смерці Дж. Р. Р. Толкіна — у 2024 годзе. Дарэчы, Беларусь адзіная з еўрапейскіх краін, дзе дзейнічае правіла 50-ці гадоў для вызвалення аўтарскіх ліцэнзій, а не 70-ці.

Зразумела, мы рыхтуем выданне ўсёй славутай трылогіі. Праца ідзе.
470 views12:52
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 14:59:56 ​​2021 год. Маркес – наш!

Сёлета ў нашым выдавецтве выйшаў яго славуты раман «Восень патрыярха», і гэта вельмі важная кніга для сённяшняй Беларусі, якая прысвечана феноменам улады і адзіноты.

Маркес заўсёды будзе актуальным. Па-беларуску гэта другая кніга сусветна вядомага лацінаамерыканскага пісьменніка, гучнага прадстаўніка «магічнага рэалізму». Сяргей Шупа пераўвасобіў звышскладаны тэкст майстра прозы з Калумбіі ў найлепшым выглядзе, захаваўшы аўтэнтычнасць твора і сакавітасць мовы.

Прывабная і вусцішная «паэтычная проза» Маркеса працягвае нашу серыю «Noblesse Oblige», якая за амаль 5 гадоў існавання пераконвае ў чытацкай цікавасці да творчасці нобелеўскіх лаўрэатаў. Мы выдалі 9 кніг, і большасць аўтараў у серыі ўпершыню загучалі па-беларуску.
430 viewsedited  11:59
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 21:04:37 ​​МАЛЕНЬКАЯ СПРАВАЗДАЧА

За 2021 год мы выдалі 22 новыя кнігі, яшчэ дзясятак набярэцца перавыданняў. Першая палова года была цяжкай, бо мы працавалі без доступу да банкаўскага рахунку. Не спыняліся, круціліся як маглі і нам удалося ўрэшце выдаць «Нерасстраляных» і «Сабак Эўропы» (праўда, першы наклад апошніх завіс на мытні). Восень і зіма былі для нас напоўнены інтэнсівам — як у выданні новых кніг, так і ў працы з кліентамі. І такія шалёныя рытмы нам падабаюцца!

Мы напоўніцу спазналі, што такое падтрымка чытачоў і цікавасць да беларускіх кніг. Колькасць пакупнікоў вырасла, і мы бязмерна ўдзячныя кожнаму, хто прыходзіў да нас у офіс па кнігі ці замаўляў іх на сайце. Выдатна спрацаваў папярэдні заказ на booksbox.by — у 2021 годзе паслугамі сайта скарысталася больш за тысячу чалавек.

Гэты год паказаў, што ў нас сфарміравалася моцная каманда, якой па плячы любыя выклікі. Плюс мноства людзей — перакладчыкі, мастакі, дызайнеры, рэдактары, карэктары — ствараюць разам з намі новыя кнігі. У нас класныя блізкія партнёры — выдавецтва Koska i Vesna. З усімі працаваць — адна асалода!

Мы асвойвалі новыя моўныя тэрыторыі — упершыню выйшлі пераклады з чэшскай і харвацкай моў. Нашы серыі жывуць — у Noblesse Oblige выйшлі творы Мюлер і Маркеса, з'явіліся новыя кнігі пра Гары Потэра і Ведзьмара Геральта. Нам было прыемна назіраць, як умомант разляталіся таўшчэзныя і нятанныя «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. І гэта наўпрост сведчыць, што беларускую літаратуру чытаюць і ёю цікавіцца зусім не вузкае кола прыхільнікаў. Яшчэ адно пацвярджэнне гэтаму — феномен «Нерасстраляных», несмяротнай кнігі пра літаратараў 1920-1930-х гадоў.

Перакладчыкі і мастакі атрымлівалі прэміі. Гэта Валерый Славук, Алена Пятровіч, Вольга Гронская. Віншуем сардэчна яшчэ раз і ганарымся вамі! Увогуле, усе аўтары і перакладчыкі без выключэння — гэта соль беларускай зямлі, дзякуючы вашаму таленту і ўпартасці магчымая наша праца.

Выдатна, што мы зноў пачалі працаваць з OZ.by. Калі закрываюцца кнігарні, гэта павялічыла фізічную прастору для нашых кніг. З Новага года мы адкрываем доўгачаканую дастаўку кур'ерамі па Мінску, ужо пачалі працаваць з маркетплэйсам OZON (але пытанняў яшчэ шмат).

З найбліжэйшых выдавецкіх задумаў выконваюцца непараўнальныя «Зорныя дзённікі» Станіслава Лема, шалёна драйвовы «Кароль» Шчэпана Твардаха, магічная і інтрыгоўная ажно да дрыжыкаў «Зімоўка» Дамінікі Словік, постапакаліптычная і адначасова абнадзейваючая «Дарога» Кормака Макарці. А крыху далей — «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, спадзяваемся, што ўсё-такі выйдзе «Хлопчык і снег» Альгерда Бахарэвіча, будзе ўжо блізка першая кніга па-беларуску Іосіфа Бродскага, а таксама фундаментальны non-fiction «Культ Сталіна ў Беларусі» Аляксандра Гужалоўскага, класнае фэнтэзі для падлеткаў ад Алеся Кудрыцкага і шмат чаго яшчэ...

А галоўную разыначку мы анансуем заўтра.
424 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 17:57:03
Мы верым у навагоднія цуды. А вы?
Раскажыце пра наш канал сябрам, заахвочвайце іх падпісацца
1.4K views14:57
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 14:27:47 ​​2020 год. Нам удалося рэалізаваць важную стратэгічную мэту, на якую мы арыентуемся і сёння. Пераклад на беларускую мову шыкоўнага, зусім свежага рамана нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль» быў першым сярод нашых суседзяў, то-бок беларусы маглі прачытаць яго раней за палякаў, украінцаў і рускіх. За некалькі месяцаў да выхаду кнігі «Тыль» трапіў у шорт-ліст прэстыжнай Міжнароднай прэміі Букера. Гэта дадало вядомасці кнізе і выдатна спрацавала на продажах. Вельмі хутка мы пачалі атрымліваць ухвальныя водгукі ад чытачоў, якія былі ў захапленні ад кельманаўскага стылю, а таксама ад віртуознай перакладчыцкай працы Вольгі Гронскай. Зрэшты, пару месяцаў назад яна была справядліва ўганараваная Прэміяй імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад прозы 2020 года.

Мы і зараз шукаем тэксты, з якімі б нашы чытачы маглі азнаёміцца першымі, тым самым даказваючы, што беларуская кніга не горшая за прадукцыю «с первопрестольной».
У найбліжэйшых планах з такіх адметных кніг будуць выдадзены раманы Шчэпана Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка». І гэта будзе тое яшчэ чытво!
567 views11:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 20:44:30
Адзін з нашых чытачоў цяпер служыць у войску. Але пад ялінку папрасіў кніжны падарунак. Мама набыла для яго «Восень патрыярха» Маркеса, «Сараеўскае Мальбара» Ергавіча і «Мэсію з роду Эфраіма» Кульбака.

Каб зрабіць сваім родным такі ж ці падобны падарунак, не трэба чакаць, калі яны трапяць у войска ці з’едуць кудысьці далёка. Радуйце іх сёння!

Самавываз з нашага офіса працуе 30 снежня з 10.00 да 19.00, 31 снежня з 10.00 да 18.00.

Замаўляйце на https://januskevic.by/
579 views17:44
Адкрыць / каментаваць