Get Mystery Box with random crypto!

АНОНС З гэтай кнігай мы звязваем асабліва вялікія спадзяванні | Выдавецтва Янушкевіч

АНОНС

З гэтай кнігай мы звязваем асабліва вялікія спадзяванні. Раман Дамінікі Словік «Зімоўка» — проста бомба! Тут ёсць усё: рэалізм і магія, дэтэктыўная лінія і элементы трылеру, сямейная драма і выдатны паказ жыцця шараговага правінцыйнага мястэчка недзе на поўдні Польшчы. Недарма кніга ўмомант скаланула сэрцы польскіх чытачоў, прадалася шматтысячным накладам і атрымала прэстыжную прэмію «Пашпарт "Палітыкі"».

Дамініка Словік належыць да новага пакалення польскіх літаратараў, якія адкрываюць у сваёй творчасці новыя тэмы і сэнсы, умеюць закруціць сюжэт да галавакружэння. Да таго ж, пісьменніца выдатная апавядальніца з вытанчаным стылем.

Не прапусціце гэтую важную кнігу, сапраўдную асалоду для чытання. Кніга вялікая па аб'ёме — 572 старонкі.

Выхад — 25 студзеня.

https://januskevic.by/catalog/anons/4344/