Get Mystery Box with random crypto!

У канцы студзеня выйдзе перавыданне легендарнай кнігі Эрвіна М | Выдавецтва Янушкевіч

У канцы студзеня выйдзе перавыданне легендарнай кнігі Эрвіна Мозэра «Неверагодныя гісторыі на дабранач». У новым афармленні, сугучным з нядаўна выйшаўшымі «Дзівоснымі гісторыямі на дабранач».

У нас цягам апошняга года вельмі часта пыталіся пра гэтую цудоўную кнігу для дзяцей 4+. І яна сапраўды вартая, каб правесці 88 вечароў з гісторыямі на дабранач!

Дарэчы, за пераклад гэтай кнігі з нямецкай мовы перакладчык Сяргей Матырка быў уганараваны Прэміяй імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад дзіцячай кнігі.

Сачыце за навінамі!
https://januskevic.by/catalog/anons/4347/