Get Mystery Box with random crypto!

​​2020 год. Нам удалося рэалізаваць важную стратэгічную мэту, | Выдавецтва Янушкевіч

​​2020 год. Нам удалося рэалізаваць важную стратэгічную мэту, на якую мы арыентуемся і сёння. Пераклад на беларускую мову шыкоўнага, зусім свежага рамана нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль» быў першым сярод нашых суседзяў, то-бок беларусы маглі прачытаць яго раней за палякаў, украінцаў і рускіх. За некалькі месяцаў да выхаду кнігі «Тыль» трапіў у шорт-ліст прэстыжнай Міжнароднай прэміі Букера. Гэта дадало вядомасці кнізе і выдатна спрацавала на продажах. Вельмі хутка мы пачалі атрымліваць ухвальныя водгукі ад чытачоў, якія былі ў захапленні ад кельманаўскага стылю, а таксама ад віртуознай перакладчыцкай працы Вольгі Гронскай. Зрэшты, пару месяцаў назад яна была справядліва ўганараваная Прэміяй імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад прозы 2020 года.

Мы і зараз шукаем тэксты, з якімі б нашы чытачы маглі азнаёміцца першымі, тым самым даказваючы, што беларуская кніга не горшая за прадукцыю «с первопрестольной».
У найбліжэйшых планах з такіх адметных кніг будуць выдадзены раманы Шчэпана Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка». І гэта будзе тое яшчэ чытво!