Get Mystery Box with random crypto!

​​2021 год. Маркес – наш! Сёлета ў нашым выдавецтве выйшаў яг | Выдавецтва Янушкевіч

​​2021 год. Маркес – наш!

Сёлета ў нашым выдавецтве выйшаў яго славуты раман «Восень патрыярха», і гэта вельмі важная кніга для сённяшняй Беларусі, якая прысвечана феноменам улады і адзіноты.

Маркес заўсёды будзе актуальным. Па-беларуску гэта другая кніга сусветна вядомага лацінаамерыканскага пісьменніка, гучнага прадстаўніка «магічнага рэалізму». Сяргей Шупа пераўвасобіў звышскладаны тэкст майстра прозы з Калумбіі ў найлепшым выглядзе, захаваўшы аўтэнтычнасць твора і сакавітасць мовы.

Прывабная і вусцішная «паэтычная проза» Маркеса працягвае нашу серыю «Noblesse Oblige», якая за амаль 5 гадоў існавання пераконвае ў чытацкай цікавасці да творчасці нобелеўскіх лаўрэатаў. Мы выдалі 9 кніг, і большасць аўтараў у серыі ўпершыню загучалі па-беларуску.