Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-02-08 15:08:19
Нагадваем, што ўвесь гэты тыдзень у гонар дня нараджэння выдавецтва мы радуем вас зніжкамі!

Калі вы вагаецеся, ці выйдзе ў нас працяг цыкла «Гаспадар Ледзянога Саду», і таму не купляеце першыя дзве кнігі, то хочам вас упэўніць, што трэцяя кніга дакладна будзе. А пакуль звяртаем увагу, што два першыя тамы прадаюцца ў нас са зніжкай 24 %.

Пераклад з польскай — Марыя Пушкіна, Алена Пятровіч.

Афармляйце заказ тут.
561 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 13:32:46 ​​Нам восем гадоў!
За гэты час мы выдалі амаль 200 кніг і збіраемся выдаваць яшчэ.

Бліжэйшым часам выйдзе першая кніга Іосіфа Бродскага на беларускай мове — «Балада пра маленькі буксір», у перакладзе Алесі Алейнік, з ілюстрацыямі Ягора Яшчэні.
У канцы лютага вас чакае вялікі сюрпрыз, зараз не будзем раскрываць сакрэты. «Магабгарата» ў перакладзе з санскрыту Ігара Кулікова хутка выйдзе, нагадваем, што яшчэ дзейнічае папярэдні заказ.

Рыхтуецца да друку галоўны нон-фікшн гэтага года — «Культ Сталіна ў Савецкай Беларусі» прафесара Аляксандра Гужалоўскага, на 500 старонак, са 100 унікальнымі ілюстрацыямі і фотаздымкамі.

Чакаем перакладаў Кормака Макарці (ЗША) і Шчэпана Твардаха (Польшча). У бестселерным статусе іх кніг у Беларусі не сумняваемся.

Не забываем пра беларускіх аўтараў — у інтэнсіўнай рабоце знаходзяцца кніга Сцяпана Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсея» і падлеткавае фэнтэзі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі». У сакавіку выйдзе з друку перавыданне рамана Аляксея Шэіна «Сем камянёў».
Купілі правы на два раманы ірландскай літаратурнай зоркі Салі Руні.

Ну і канечне Гары Потэр, Вядзьмар, Гжэндовіч, усё ў распрацоўцы, як і шмат яшчэ чаго...

А бліжэйшы тыдзень радуем вас зніжкамі ў 8, 16 і 24 працэнтаў!

Завітвайце на januskevic.by.
488 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-03 15:17:30 ​​Мы так часта расказваем пра кнігі, асаблівасці мовы, аўтарскага стылю, вокладкі і пераклады. Але ёсць яшчэ адзін важны складнік, без якога кніга папросту не адбылася б, — і гэта сам аўтар. Сёння знаёмім вас з яркім маладым голасам сучаснай польскай літаратуры.

Пісьменніца Дамініка Словік нарадзілася ў 1988 годзе ў горадзе Явожна на поўдні Польшчы. Яе спецыяльнасць — іспанская філалогія, і яшчэ падчас навучання Дамініка шмат падарожнічала, некаторы час нават жыла ў Іспаніі і Італіі, была валанцёркай у Гватэмале. Працавала на гарачай лініі тэхнічнай падтрымкі ў сферы IT.

Імя Словік стала вядомым у 2015 годзе пасля выхаду дэбютнай кнігі «Atlas: Doppelganger», якую Дамініка напісала яшчэ падчас навучання ва ўніверсітэце.

Другі раман «Зімоўка» (2019) стаў значнай падзеяй у літаратурным жыцці Польшчы. У 2019 годзе ён аказаўся сярод дзесяці найважнейшых кніг года (паводле часопіса «Książki»), а Дамініка стала лаўрэаткай прэміі Paszport «Polityki». Высокая ацэнка чытачоў і літаратурных крытыкаў дапамагла аўтарцы цалкам пераключыцца на літаратурную працу.

Летась пісьменніца выдала зборнік апавяданняў «Samosiejki». Жыве ў Кракаве.

Фота — Radosław Kaźmierczak.

Купіць раман «Зімоўка» можна тут.
435 views12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 16:05:32 ​​ПАПЯРЭДНІ ЗАКАЗ НА КНІГУ «МАГАБГАРАТА»

Магабгарата — вялікі індыйскі эпас, які расказвае пра міжусобную вайну каўраваў і пандаваў ды перамогу апошніх у бітве на святым полі Курукшэтра. І тыя, і другія належалі да племені бгаратаў — адсюль і назва Mahabharata — «Вялікае сказанне пра вайну бгаратаў». Эпітэт «вялікі» зусім дарэчы, бо паэма налічвае 200.000 радкоў, што робіць яе адным з найвялікшых паэтычных твораў чалавецтва.

Магабгарата складвалася цягам многіх стагоддзяў і за гэты час увабрала ў сябе мноства іншых гісторый самага рознага кшталту — ад эпічных песень і філасофскіх прыпавесцяў да жывёльных баек і показак. У гэтай кнізе змешчаны 23 такія аповеды: амаль усе яны наўпрост не звязаны з галоўным сюжэтам. З іх чытач мала даведаецца пра падзеі вялікай вайны бгаратаў, але затое пазнаёміцца з іншымі, не менш знакамітымі індыйскімі сказаннямі, такімі як «Аповед пра Налу» і «Аповед пра Савітры», а таксама з кароткім паэтычным пераказам другога вялікага эпасу Індыі — «Рамаяны».

Пераклад з санскрыту Ігара Кулікова

Цвёрдая вокладка. 484 старонкі. Фармат 140х200 мм.

ВЫХАД КНІГІ — 15 САКАВІКА

Зрабіць папярэдні заказ можна тут.
564 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 15:37:49
Апошнія асобнікі!

Калі даўно хацелі купіць нейкую з кніг на фота — гэта знак, што прыйшоў час.

«Аповед пра Шакунталу» (пераклад з санскрыту — Ігар Кулікоў)
У кнізе змешчаны арыгінальны аповед пра Шакунталу з Магабгараты і яго апрацоўка ў выглядзе п’есы «Шакунтала пазнаная», створаная санскрыцкім паэтам Калідасам.

«Огромная тень дождевого червя: Почти правдивая история группы Neuro Dubel» Павел Волотович, Алексей Ковалёв

Даніэль Кельман «Тыль» (пераклад з нямецкай — Вольга Гронская)
За пераклад гэтай кнігі Вольга Гронская летась атрымала Прэмію імя Карласа Шэрмана.

Томас Ман «Смерць у Венецыі» (пераклад з нямецкай — Уладзімір Папковіч)
Зборнік апавяданняў лаўрата Нобелеўскай прэміі 1929 года.

Ірына Данеўская «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» (пераклад з украінскай — Наталка Бабіна)
Гістарычны раман-эпапея.
427 views12:37
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 15:17:27
А «Апошнюю кнігу пана А.» цяпер можна не толькі чытаць, але і слухаць на платформах ЛитРес і MyBook.
625 views12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 15:12:27
Бахарэвіч зноў у продажы!

У дзень народзінаў пісьменніка рады паведаміць, што ў нашай інтэрнэт-кнігарні зноў з'явіліся кнігі Альгерда Бахарэвіча «Мае дзевяностыя» і «Апошняя кніга пана А.». Дзяржаўныя кнігарні вярнулі нам пэўную колькасць асобнікаў, і цяпер мы можам парадаваць нашых чытачоў, якія не паспелі купіць гэтыя кнігі пасля іх выхаду.

«Мае дзевяностыя» — аўтабіяграфічная кніга пра маладосць пісьменніка і рэчаіснасць 90-х гадоў.

«Апошняя кніга пана А.» — гісторыя пісьменніка, які казкамі расплачваецца выдаўцу за даўгі.
774 views12:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 15:07:27
У Чэхіі ёсць літаратурны сайт, які адсочвае выхад чэшскіх кніг у перакладах. Там можна ўбачыць, на якія мовы перакладзены раман Анны Цымы «Прачынаюся ў Сібуі».

Пазначаны там і беларускі пераклад Сяргея Лісіцы, які летась выйшаў у нашым выдавецтве. Дарэчы, можна заўважыць, што амаль усе пераклады (акрамя японскага) выходзілі з арыгінальнай чэшскай вокладкай.

Прыемна, што раман, які выйшаў зусім нядаўна, чытаюць і ў іншых краінах. І мы ў Беларусі маем такую магчымасць.

Купіць беларускі пераклад можна тут.
489 viewsedited  12:07
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 15:46:26
5 фактаў пра беларускі пераклад рамана Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха».

Перакладчык з іспанскай — Сяргей Шупа.

Купіць кнігу можна тут.
217 views12:46
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 10:00:41 ​​Пачынаем!
У продажы з'явіліся тры новыя кнігі.

1. Легендарныя «ЗОРНЫЯ ДЗЁННІКІ» Станіслава Лема ў перакладзе Марыі Пушкінай. Падарожжы Іёна Тіхага па далёкіх планетах — гэта нешта! Пазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма. Класіка не памірае!
Цана 24,99 р. 356 стар. цвёрдая вокладка SoftTouch

2. Дамініка Словік «ЗІМОЎКА». Раман маладой польскай пісьменніцы, якім зачытваешся да апошняй старонкі, а ён вялікі па аб'ёме. Гэтая цэлая сага пра жыццё польскага мэстэчка недзе на пачатку 21 стагоддзя. З элементамі дэтэктыву, псіхалагічнага трылеру, бытавой драмы, і што самае важнае — выдатнага паказу канфлікту пакаленняў і пераходу эпох. Вельмі актуальна ў беларускай сітуацыі, нібы бачыш сябе ў люстэрку. Арыгінал выйшаў у 2019 годзе, абсалютна свежы кніжны бестселер. Такім ён стаў у Польшчы, упэўненыя, і ў нас кнігу чакае такі лёс.
Цана 26,99 р. 526 стар., цвёрдая вокладка.

3. Эрвін Мозэр «НЕВЕРАГОДНЫЯ ГІСТОРЫІ НА ДАБРАНАЧ». Суперкніга 4+ для дзяцей і іх бацькоў. Гэта ўжо другое выданне. Першае скарыла сэрцы маленькіх і вялікіх чытачоў. Мы вырашылі дадрукаваць гэтую шыкоўную кнігу (тым больш тэрмін ліцэнзіі сканчаецца), бо яна проста знаходка для хатняй бібліятэкі. Прыгожыя ілюстрацыі, арыгінальныя гісторыі (іх 88!), выдатная паліграфія. А разам з «Дзівоснымі гісторыямі на дабранач», якія выйшлі ў снежні, паўстае класны камплект твораў Эрвіна Мозэра (Аўстрыя).
Цана 31,99 руб. 240 стар., цвёрдая вокладка.
Абедзве кнігі Э. Мозэра — за 60 руб. бліжэйшы тыдзень.
735 views07:00
Адкрыць / каментаваць