Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецтва Янушкевіч

Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч В
Лагатып тэлеграм-канала januskevicbooks — Выдавецтва Янушкевіч
Адрас канала: @januskevicbooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 425
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-04-01 14:08:08 ​​Сёння хочам пазнаёміць вас з егіпецкай пісьменніцай Наваль Саадаві. Нядаўна мы сумесна з выдавецтвам «Пфляўмбаўм» выдалі яе кнігу «Жанчына на нулявым пункце» (пераклад з арабскай — Аляксандра Дзмітранок).

Саадаві нарадзілася ў 1931 годзе ў невялікай егіпецкай вёсцы. Яна была другой з дзевяці дзяцей. Бацька пісьменніцы, чыноўнік, з дзяцінства вучыў дачку самапавазе і ўменню адстойваць свае граніцы. Ён хацеў, каб усе яго дзеці атрымалі адукацыю.

Наваль скончыла Каірскі ўніверсітэт, атрымала дыплом урача і занялася медыцынскай практыкай. Гэта досвед пазней дапамог ёй у творчасці. Сюжэт аповесці «Жанчына на нулявым пункце» заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Саадавi як псiхiятарка сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзілася распавесці гісторыю свайго жыцця.

За адкрытыя выказванні супраць хатняга гвалту i дзікунскіх звычаяў, у прыватнасці жаночага абразання, ахвярай якога i сама стала ў дзяцінстве, а таксама за крытыку ўрада i прэзідэнта яна перажыла пазбаўленне волі i пераслед з боку ўлад i ісламістаў. Егіпецкія выдаўцы ў свой час адмовіліся друкаваць кнігу, таму ўпершыню яна выйшла ў Ліване. Пасля была апублікаваная на 22 мовах, а цяпер i па-беларуску.

Купіць кнігу «Жанчына на нулявым пункце».
1.5K views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 16:57:46 Атрымліваем шмат пытанняў пра тое, як цяпер працуе наша выдавецтва. Таму вырашылі скласці для вас падрабязную інструкцыю, як цяпер купіць нашы кнігі.

Наша інтэрнэт-кнігарня januskevic.by даступная для афармлення заказаў. Самавываз часова не працуе, але ёсць іншыя спосабы дастаўкі:

Дастаўка кур'ерам па Мінску.
Аплата анлайн на нашым сайце або наяўнымі/карткай кур'еру.
Цана — 2 р.

Белпошта па ўсёй Беларусі.
Калі вы жывяце па-за Мінскам, мы можам вам адправіць пасылку з кнігамі. Аплата анлайн пры афармленні заказу на сайце або наяўнымі/карткай пры атрыманні пасылкі на пошце.
Цана — 2 р.

Еўрапошта па ўсёй Беларусі.
Пры афармленні заказу на сайце пазначайце ў каментарыях адрас аддзялення, на якое вы хацелі б атрымаць пасылку. Спіс аддзяленняў тут.
Цана — 2 р.

У сувязі з вялікай колькасцю заказаў іх апрацоўка займае ў нас крыху больш часу. Спадзяемся на ваша разуменне. І дзякуй усім, хто падтрымлівае нас і штодзённа піша словы падзякі за працу.
1.4K viewsedited  13:57
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 16:33:45
1.1K views13:33
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 13:30:00 Фэнтэзі ў продажы!
Доўгачаканы дадрук першай кнігі пра Ведзьмара і абноўленае перавыданне дзіцячай кнігі беларускага аўтара.

Аляксей Шэін «Сем камянёў».
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

Анджэй Сапкоўскі «Вядзьмар. Апошняе жаданне».
Нарэшце мы дачакаліся дадруку накладу першай кнігі з цыкла. Таму ў нашых новых чытачоў ёсць магчымасць па-беларуску пазнаёміцца з майстрам мяча Геральтам з Рывіі, які вядзе бесперапынную вайну з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі.
1.1K viewsedited  10:30
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 10:22:40
З сённяшняга дня мы зніжаем паслугі па паштовай і кур'ерскай дастаўцы да 2 рублёў за любы заказ. Дастаўка поштай ажыццяўляецца па ўсёй краіне, кур'ерская служба працуе па Мінску і прыгарадах. Пакуль не наладзім самавываз, будзем працаваць так.

Мы хочам падзякаваць нашым чытачам за хвалю магутнай падтрымкі на мінулым тыдні. За тры дні да нас у стары офіс прыйшлі і набылі кнігі больш за 1300 чалавек! Што лепей даказвае, што наша справа — не дарэмная?

Просім прабачэння ў кліентаў, якія зрабілі свой заказ анлайн і да гэтага часу чакаюць кнігі. Мы робім ўсё магчымае, каб заказы былі дастаўленыя вам ужо на гэтым тыдні. Каманда наша маленькая, але мы працуем на поўную сілу.
1.1K views07:22
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 16:30:31
1.0K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2022-03-26 11:13:36
Шаноўныя сябры!
Хто зможа дапамагчы сабраць / перавезці нашы рэчы з вул. Мар'еўскай 7А на новае месца? У панядзелак, з 10.00, 3-4 чалавекі, пажадана з машынай. Шмат часу гэта не павінна заняць.
І парайце, калі ласка, добрыя кампаніі па грузаперавозцы.
Будзем вельмі ўдзячныя!

Пішыце ў прыватныя паведамленні нам на FB.
1.8K views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-03-25 20:42:38
Скончыўся апошні дзень выдавецтва ў старым офісе на вул. Мар’еўская 7А.

Дзякуй усім, хто наведаў нас на гэтым тыдні. Не хапае слоў, каб выразіць нашу ўдзячнасць за вашы добрыя словы, якія мы чулі ў гэтыя дні.

Сачыце за навінамі, хутка мы паведамім пра тое, як будзем працаваць далей.
1.6K views17:42
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 09:43:37
Сёння наш офіс на вул. Мар’еўская 7А працуе з 10 да 19.
1.3K views06:43
Адкрыць / каментаваць
2022-03-23 17:25:13
У нас свая кніжная выстаўка.
Зацята працуем да апошняга кліента.
Ужо больш за 1000 выкананых заказаў.
1.5K views14:25
Адкрыць / каментаваць