Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-07-08 11:27:02
Працягваем шэраг кароткіх пастоў пра старыя камянічкі. Па вашым запыце - сёння будзе пра тое, што існавала на месцы цяперашняга ўнівермага.

У шэрагу камяніц, што некалі былі на гэтым адрэзку Савецкай, быў дом №22. Ён быў вядомы як дом Любавіцкага, дом Баркоўскага, дом Прэнскага, гатэль “Бельвю”. Яго пабудавалі ў канцы ХІХ ст. прыкладна ў месцы, дзе цяпер старая частка гандлёвага дома.

Гэта быў двухпавярховы з мансардай будынак. У 1884 г. у доме мясцілася фотамайстэрня Мардуха Шоламавіча Папірнага, Карасіка (1895 г.). Там жа ў 1897–1901 гг. была фотамайстэрня Хаіма-Арона Файвелевіча Язерскага.

Дарэчы, гэтыя тры знакамітыя гродзенскія фатографы канца ХІХ ст. былі шчыльна звязаныя: Язерскі, перш чым адчыніць уласную студыю, быў два гады здымшчыкам і рэтушорам у Карасіка, а яшчэ быў неафіцыйным кампаньёнам Папірнага, дзе таксама займаўся здымкай, рэтушам, друкам.

У 1913 г. у доме №22 знаходзіўся рэстаран Войцеха Паплаўскага. У міжваенны тут працаваў рэстаран “Warszawski”. Па стане на 1928 г. па адрасе вул. Дамініканская № 22 працавалі: крама мясных вырабаў Мароза, спажывецкая крама Шэйны Любіч, крама мясных вырабаў Сапачынскага, цырульня Залеўскага. У 1929 г. рэстаран В. Куявінскага. У 1937 г. належаў Ісідору і Фрэйдзе Прэнскім. У 1941 г. дом быў амаль цалкам знішчаны праз пападанне бомбы.

Крыніца: Фэйсбук Мечыслава Супрона
334 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 11:27:01
З друку выйшла кніга “Гродзенскія замкі:гісторыка-культурны нарыс». У ёй напісана падрабязная гісторыя забудовы замкавай гары, а таксама як паўставалі гродзенскія Стары і Новы замак.

Шмат увагі аўтары прысвяцілі архітэктуры замкаў, працэсу іх пабудовы і выкарыстання. Паводле рэцэнзіі гродзенскага краязнаўца Яўгена Аснарэўскага - апісанні архітэктуры аб’ектаў у выданні вельмі дакладныя.

Кнігу можна набыць у краме музея ў Старым замку і ў касе Новага замка. Кошт выдання — 15 рублёў, наклад — 2 тыс. асобнікаў.
213 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 11:27:01 Веслава Драецка - падзабытая зорка родам з Гродна

Калі кажуць пра знакамітых музыкаў ХХ стагоддзя, што родам з Гродна ці Гродзеншчыны, то ў першую чаргу (цалкам заслужана) называюць Чэслава Немэна. І амаль ніхто не ўзгадае сёння Веславу Драецку (у дзявоцтве - Дунай), якая нарадзілася ў Гродне ў 1930 годзе. Яна не стала суперзоркай, як Немэн, але свой след у папулярнай музыцы паваенных часоў пакінула. А ў былых рэспубліках СССР дык наогул яе ўспрымалі часта зоркай не меншай за Анну Герман. Тым больш, абедзве спявачкі былі добра знаёмыя, разам выступалі, жылі пасля вайны ў адным горадзе - Вроцлаве.

Драецка перажыла ў дзяцінстве ссылку ў Сібір. Там яна трапіла ў дзіцячы дом, бо іх - дзяцей - вывезлі наўпрост з дзіцячага лагера на Віленшчыне. Такі адпачынак на беразе возера 9-гадовая дзяўчынка атрымала за тое, што была найлепшай у класе вучаніцай. Тата ў той момант быў ужо ў войску, маму таксама вывезлі, але ў іншае месца - і яна ссылкі не перажыла. Агулам разам з Драецкай тады вывезлі 11 дзяўчат. Толькі 5 з іх пасля вайны здолелі адшукаць бацькоў. Драецкай пашанцавала - пасля вайны ў Гродне яе чакаў тата.

Менавіта ў дзіцячым доме ў Сібіры малая Веслава ўпершыню заспявала на сцэне. Гэта быў выступ для афіцэраў савецкай авіяцыі, за які дзеці атрымалі цукеркі, пернікі, арэхі - неверагодныя для часоў вайны ласункі.

Але адразу ў музыку Драецка не пайшла. Пасля вайны яна пераехала ў Польшчу, у Вроцлаў, і хутка паступіла ў Познань на стаматолага. У 1959 годзе на трэцім курсе яна паўдзельнічала ў конкурсе Польскага Радыё ў Познані. Тады ж яна ўпершыню выйшла замуж і ўзяла прозвішча Драецка, пад якім стала знакамітай і якога ўжо не змяняла, хоць потым разводзілася двойчы. У 1961 яна атрымала некалькі ўзнагарод на фестывалі ў Сопаце. Пасля гэтага пачалася імклівая кар’ера: канцэрты ў Берліне (савецкім, вядома), Югаславіі, але найбольш - у СССР, літаральна ад Брэста да Новасібірска. Там яна спявала па-польску і па-руску, бо рускую мову выдатна вывучыла ў часы дзіцячага дома. У маскоўскіх “Лужніках” Драецка збірала пад 30 тыс. чалавек!

У 1980-я Веслава Драецка вырашыла скончыць кар’еру. Яна ўжо мела пенсію, а пастаянныя гастролі пачалі яе стамляць. Колькі ўсяго трэкаў і альбомаў яна запісала, колькі канцэртаў з аркестрамі Польскага Радыё ці Маскоўскага Тэлебачання дала - не магла ўзгадаць нават сама.

А вы чулі раней пра Веславу Драецку?



357 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 11:27:01
Учора, 4 ліпеня, была 120 гадавіна са дня нараджэння Мэера Ланскі - аднаго з вядомых гангстараў у ЗША.

Мэер Ланскі (Сухаўлянскі) нарадзіўся ў Гродне ў 1902 годзе. Ён вядомы як “бухгалтар мафіі”, адзін з лідараў амерыканскай арганізаванай злачыннасці, сябра і партрнёр Чарльза “Лакі” Лучана.

У Штатах Мэера Ланскага некалькі разоў судзілі за яго мінулае, а таксама па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў. Аднак яго віну давесці не атрымалася, і ён быў апраўданы. Тым не менш, яго пашпарт быў ануляваны, так што выехаць за межы ЗША Ланскі не мог, хоць і спрабаваў да гэтага пажыць у Ізраілі.

У 2021 годзе ў ЗША знялі фільм “Мэер Ланскі” у галоўных ролях ў Сэмам Уортынгтанам і Харві Кейтель. У карціне распавялі біяграфію гродзенскага яўрэя, які ў дзяцінстве з’ехаў у ЗША і стаў адным з самых паспяховых гангстараў у гісторыі.
411 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 11:27:02
Кожная камянічка ў старым горадзе Гродна мае сваю гісторыю, нават калі гэта зусім сціплы домік. Здавалася б, што можна сказаць пра сціплы будынак ювелірнай крамы на Савецкай № 21?

Дык вось, гэта былы дом Чартка. Пабудаваны паміж 1861 і 1864 гг., перабудаваны ў 1890 г. Вядома, што ў 1833 г. тут стаяў дом Дамініка Цырнгофа (ён быў бургамістрам у 1817 г.). У 1873 г. будынак належаў Шымшалю Чартку. Да 1939 г. ім валодалі яго нашчадкі. Чартку належалі яшчэ два будынкі на гэтай вуліцы (Савецкая № 19, Найдуса № 1).

Меў чатырохсхільны вальмавы дах і мансардны паверх. Пасля пажару 1885 г. перабудаваны, застаўся аднапавярховы дом з трыма крамамі і склепам. У 1930-я гг. – рэдакцыя газеты “Nowy Dziennik Kresowy” і “Polska Drukarnia Kresowa”.

А пра які домік вам цікава было б атрымаць такую кароткую даведку?

Крыніца: Фэйсбук Мечыслава Супрона
2.1K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 11:27:01
Ідэя стварэння ў Гродне езуіцкага калегіума належала Стэфану Баторыю. Ён вельмі паважаў ордэн езуітаў. Сам у прыватных размовах неаднаразова казаў: «Калі б я не быў каралём, то быў бы езуітам».

Першыя захады да стварэння калегіума ён зрабіў у 1584 годзе — падарыў езуітам маёнтак Кундзін і 10 тысяч злотых. Але хутка Баторый памёр. Смерць караля прыпыніла ажыцяўленне планаў на некалькі дзесяцігоддзяў.

Сам комплекс езуітаў пачаў фарміравацца на ўсходнім баку рынкавай плошчы яшчэ ў 1622 годзе. З часам ён аб’яднаў касцёл, езуіцкі калегіум, бібліятэку, аптэку, друкарню, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Калегіум стаў сапраўднай навучальнай установай, якая рэалізоўвала рэлігійныя і свецкія задачы. Езуіты зрабілі шмат для развіцця адукацыі і культуры ў Гродне.
698 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 11:27:02
Ведаеце гэта месца? Аказваецца, гэта не проста сімпатычны вадападзік і маляўнічыя руіны. Гэта ў мінулым - дзяржаўная мяжа!

Фрагменты сцен над вадой - гэта ўсё, што засталося ад пабудовы з гісторыяй у некалькі стагоддзяў. Першая згадка пра гэты млын датуецца 1712 г. — ён ўзгадваецца ў інвентарах Гродзенскай каралеўскай эканоміі. Ён тады ўжо быў вельмі трухлявы, значыць - вельмі стары. Тым больш, што вядома, што на Ласасянцы млыны былі за 200 гадоў да гэтай узгадкі.

Цагляны млын пабудавалі тут у часы Антонія Тызенгаўза.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Ласасянка стала мяжой Расійскай імперыі і Прусіі. Пазней — мяжой Гродзенскай губерні і Царства Польскага. Вёска Ласосна апынулася па той бок мяжы, а млын застаўся на тэрыторыі Гродзенскай губерні.

Плаціна млына стала сапраўдным памежным пунктам пропуску! Тут быў будынак мытні, вартоўня, карчма для падарожных, мураваны памежны слуп. Млын жа, змяняючы гаспадароў, працаваў, перабудоўваўся, аж да Другой сусветнай. Цяпер ён нікому не патрэбны, хіба што для фотасесій. Відаць, калі аб руінах не паклапаціцца, то і іх мы страцім.

Больш пра гісторыю млына на Ласасянцы
697 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 11:27:01
У 1773 годзе ў Гродне адкрылі кадэцкі корпус

Яшчэ вясной 1773 года віцэ-адміністратар гродзенскай эканоміі Андрэй Дзяржынскі арганізаваў пошук “дзецюкоў для кадэтаў” - кандыдатаў у навучэнцы. Корпус не меў свайго будынка, таму заняткі адбываліся ў палацы Сангушак [cёння там крама “Ратушный” - 11:27], а таксама іншых наёмных памяшканнях.

Кадэты вывучалі не толькі вайсковыя прадметы - фехтаванне, стральбу, штыкавы бой, але і маляванне, геаграфію, геаметрыю, алгебру, немецкую мову і каліграфію. Колькасць навучэнцаў ад 20 да 30 чалавек.

Кадэтаў набіралі з ліку дзяцей шляхты Гродзенскага павета - з вёсак Ласосна, Вялікія Эйсманты, Саламянка. Асобную суполку складалі “кадэты-стралкі”. Імі маглі быць дзеці асочнікаў, баяраў і стралкоў - вольных сялянаў у лясной і іншай службе караля і вялікага князя.

Перад паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі, умовы ўтрымання кадэтаў былі жудаснейшымі, па гэтаму ў 1792 годзе іх перавялі ў Полацк. Кадэцкі корпус праіснаваў 22 гады, бо ў 1795 годзе яго закрылі.

На фота будынак былога палаца Сангушак дзе адбываліся заняткі кадэцкага корпуса.
598 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 11:27:01
Самы стары бровар у Беларусі знаходзіцца ў Гродне ў месцы, пра якое многія і не здагадваюцца.

Гэта будынак на Падольнай, 37, дзе нядаўна адкрыўся рэстаран “Шэрвуд”. Раней лічылася, што збудаванне было палацам Радзівілаў 18 ст. на Падоле або палацам Румеля 19 ст., але гады чатыры таму стала вядома, што гэта бровар другой паловы 18 ст., пабудаваны на сродкі Антонія Тызенгаўза.

У самым канцы 18 ст. будынак належаў райцу магістрата Лаўрыну Барысевічу і, паводле плана горада 1798 г., ужо не працаваў, паступова прыходзячы ў заняпад. У дакументах пач. 19 ст. трапляецца інфармацыя аб распродажы з будынка былога бровара дэмантаваных медных катлоў, трубаў і іншага тэхнічнага абсталявання.

У 1833 г. будынак быў у паўаварыйным стане і, па меркаванні губернскага архітэктара, мог з часам абрынуцца ў Нёман. У тым жа годзе былы бровар набыў прадпрымальнік Якаў Румель. Без даху і перакрыццяў, маючы толькі чатыры сцяны, будынак быў прыстасаваны пад хлебапякарню. Унутры пад адкрытым небам знаходзілася 29 печаў. Тут штодзённа выпякалі да тысячы пудоў хлеба для салдатаў гродзенскага гарнізоннага батальёна.

Упершыню будынак адлюстраваны на фотаздымку 1861 г. На ім бачна вялізны раскінуты ўздоўж берага Нёмана двухпавярховы цагляны аб’ём, які на той момант стаяў без даху ўжо амаль паўстагоддзя.

Чытаць больш падрабязную гісторыю будынка
530 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 11:27:02
А вы ведалі што самы першы заказ IKEA зрабіла ў Беларусі яшчэ ў 1990 годзе? І не проста дзесьці, а ў Гродне!

Хаця, калі шчыра, то не ў самім горадзе, а ў блізкім да яго калгасе “Прагрэс” у Верцялішках.

Зараз шведскі мэблевы гігант спыніў супрацоўніцтва з нашай краінай праз вайну ва Украіне. А пачалося яно яшчэ ў савецкай (!) Беларусі. Тады IKEA вырашыла замовіць у сталярна-мэблевым цэху верцялішскага калгаса драўляныя трымальнікі для туалетнай паперы і падстаўкі для зубных шчотачак.

Калгас атрымаў у Маскве спецдазвол на экспарт і зарабіў за год каля $50 000 - амаль $112 000 у сённяшніх цэнах. Кіраваў тады “Прагрэсам” Аляксандр Дубко, пазнейшы кіраўнік Гродзенскай вобласці і кандыдат у прэзідэнты на першых выбарах.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці шведы пачалі замаўляць у Верцялішках яшчэ і вешалкі для вопраткі. А ў 1992-м да працы з IKEA далучылася Лідскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне (сёння - Лідская мэблевая фабрыка). Там рабілі тумбачкі і паліцы для тэлефонаў (памятаеце яшчэ стацыянарныя тэлефоны?).

На фота - старонкі каталогаў IKEA тых гадоў. Дакладна не ведаем, але можа там акурат і бачна прадукцыя калгаса з-пад Гродна.

Пагартаць каталогі IKEA з ад 1950-х да 2020-х можна ў віртуальным музеі кампаніі. Ёсць класныя рэтра-штукі!
560 views08:27
Адкрыць / каментаваць