Get Mystery Box with random crypto!

🇺🇦 Hrodna 11:27

Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Лагатып тэлеграм-канала hrodna1127 — 🇺🇦 Hrodna 11:27
Адрас канала: @hrodna1127
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.25K
Апісанне з канала

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць роўна 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.
Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы, каб мы рабілі кантэнт яшчэ лепш :)
Падарыць каву: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-05-05 11:27:02
Пасля пераўтварэння педагагічнага інстытута, 5 траўня 1978 года пачаў працаваць Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

Настаўніцкі інстытут заснавалі ў лютым 1940 года, але ўжо ў наступным годзе пачалася вайна і заняткі аднавіліся толькі ў 1944 годзе, тады ж і адбылося пераўтварэнне ў педагагічны інстытут. Першы час там было толькі тры факультэты - фізіка-матэматычны, літаратурны і замежных моваў.

Галоўны корпус універсітэта размяшчаецца на вуліцы Ажэшкі і мае гісторыю большую за ГрДУ імя Янкі Купалы. Яго пабудавалі ў 1893 годзе. Там знаходзілася жаночая Марыіінская гімназія. Там навучалі дачок чыноўнікаў, дваран і святароў. Тэрмін атрымання адукацыі ў гімназіі складаў сем гадоў.
219 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 11:27:01
Абраз «Танец Смерці» з гродзенскага манастыра брыгітак — унікальны для Беларусі помнік мастацтва.

«Абраз быў напісаны, каб выконваць ролю „візуальнага“ падручніка пра смерць», — гаворыць гісторык Наталля Сліж.

«Падарожжа» па нязвыклым абразе падрыхтавалі сумесна @hrodnalike і канал пра гісторыю Hrodna 11:27.

Націскайце «Пачаць агляд» і разглядвайце абраз у дэталях: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/danse-macabre/?utm_source=tg1127
221 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 11:27:01
У траўні 1775 года ў Гродне заклалі батанічны сад. Гэта найбольш вядомы праект французкага батаніка Жана Эмануэля Жылібера. За першыя шэсць гадоў існаванняў саду, на яго тэрыторыі сабралі калекцыю ў 2000 відаў жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зонаў.

Імем Жылібера назвалі род раслінаў Gilibertia RUIZ & PAV з сямейства араліевых (Araliaceae). У гродзенскім парку імя Жылібера яна таксама ёсць. Ініцыятаркай пошуку жыліберцыі была настаўніца і краязнаўца Наталля Канюк. Разам з вучнямі яна аднавіла ў парку некаторыя расліны з калекцыі Жана Эмануэля.

Ідэя адраджэння батанічнага саду Жылібера да гэтага часу лунае над Гродна. Зараз прыватны інвестар мае планы на аднаўленне будынка медычнай акадэміі і пабудовы аранжарэі для вырошчвання экзатычных і лекавых раслін.
213 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 11:27:01 Гісторыю гродзенскай тыпаграфіі можна, з нацяжкай, весці з часоў Антонія Тызенгаўза (і нават крыху раней).

У канцы мінулага года тыпаграфія зачынілася назаўсёды Цяпер два будынкі плошчай больш за 5000 кв.м чакаюць новых уласнікаў.

А мы вырашылі ўзгадаць, з чаго пачыналася друкарская справа ў Гродне, дзе друкавалі газеты да 1939 года і калі друкары пераехалі на вуліцу Паліграфістаў.

https://telegra.ph/grodzenskaya-drukarnya-04-30
135 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 11:27:02
Гродна ў 1982 годзе. Выявы ўзятыя з дыяфільму, які стварыў савецкі дысідэнт Віктар Сакірка. Яшчэ больш фота Беларусі савецкай эпохі - на сайце памяці Сакіркі.

Пазнаеце ўсе месцы на фота? Заўважылі, дзе здымак перагорнуты? ;)
182 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 11:27:00
Апошнім часам навокал толькі і размоў, што пра “генацыд беларускага народа”. Цікава, ці ведаюць тыя, хто ўжывае гэтыя словы, што само паняцце генацыду ўвёў у міжнароднае права юрыст Рафаэль Лемкін родам з-пад Гродна?

У 1930-х ён быў адным з самых вядомых юрыстаў Варшавы, у 1939-м - бараніў яе ад нацыстаў, у 1941 - працаваў у Ельскім універсітэце ў ЗША.

У 1946 г. ён стаў памочнікам галоўнага абвінаваўцы з боку ЗША на Нюрнбергскім працэсе, а ў 1951 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго. Фактычна «прабіў» гэтую канвенцыю адзін чалавек — Рафаэль Лемкін.

Хаця яго сем (!) разоў намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру, на ягонае пахаванне ў 1959 г. прыйшло ўсяго сем чалавек.

Адным з апошніх тэкстаў Лемкіна быў рэферат пра генацыд украінцаў у СССР. Лемкін называў Галадамор класічным прыкладам генацыду. Даклад Лемкіна некалькі гадоў таму расійскім судом быў уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
161 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 11:27:01 Аказваецца, знакаміты Міхаіл (Уілфрэд) Войніч, які знайшоў самы загадкавы манускрыпт у свеце, бываў у маладосці ў Гродне.

Прачытайце, як ён прайшоў праз гродзенскія аптэкі, варшаўскую Цыдатэль, ссылку ў Сібір, а скончыў жыццё знакамітым антыкварам ды ўласнікам самага таямнічага сярэднявечнага рукапісу.

https://telegra.ph/Manuskrypt-Vojnіcha-04-24
181 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 11:27:01
У красавіку 1949 года чыноўнікі гродна вырашылі афіцыйна закрыць могілкі на вуліцы Горкага.

У міжваенныя час яны называліся “Новыя”. Нягледзячы на назву, ім было каля 200 гадоў. Самы адметны помнік на могілках - яўрэйскаму паэту Лейбе Найдусу. Ён прастаяў да 1950-х гадоў. Сёння на гэтым месцы стадыён.

Убачыць як выглядалі могілкі і помнік Лейбе Найдусу можна тут.
225 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 11:27:01
Незаўважны японскі след у Гродне

Ці звярталі вы калі-небудзь увагу на цікавы абраз, які вісіць у правым нефе гродзенскага Фарнага касцёла? На ім намаляваныя нейкія тры святыя. Подпісаў няма, а барадаты мужчына злева падарозна нагадвае маладога Аляксандра Мілінкевіча...

Як не дзіўна, але гэтыя святыя - японцы! Гэта Павел Мікі і яго таварышы, езуіты-мучанікі, што загінулі за веру ў Нагасакі ў 1597 годзе.

Чаму ж у іх цалкам еўрапейскія твары? Усё таму, што ў той час, калі паўставаў абраз (па нашых ацэнках - недзе 17-18 ст.), Японія жыла ў поўнай самаілазяцыі. Рэжым сёгунаў закрыў краіну ад еўрапейцаў, таму мастак, якому заказалі абраз, не мог нават уявіць, чым жа японец адрозніваецца ад нас з вамі.

Абраз, дарэчы, знайшлі ў вельмі пашкоджаным стане ў 1987 годзе на гадзіннікавай вежы касцёла. Адрэстаўраваў яго знакаміты гродзенскі майстар Уладзімір Кіслы.
182 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 11:27:00
Вы думаеце, што на фота наш гродзенскі Дом сувязі? А вось і не, гэта аналагічны будынак у Чаркасах ва Украіне.

Дакладней, гэта ў нас пабудавалі некалі аналаг чаркаскага паштамта.

Мы паглядзелі, дзе яшчэ можна знайсці будынкі-блізняты вядомых гродзенскіх савецкіх аб'ектаў.

Аналагаў нашага Палаца Тэкстыльшчыкаў па ўсім былым СССР мы знайшлі ажно 54! Пры гэтым з іх 17 - у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Дарэчы, у Данецку мы знайшлі яшчэ і копію нашага Палаца піянераў.

Глядзіце падрабязней нашыя знаходкі: https://telegra.ph/Saveckіya-budynkі-Grodna-04-18
940 views08:27
Адкрыць / каментаваць